Пра што спявалі бацькі?

На Віцебшчыне ўвайшлі ў традыцыю штогоднія фестывалі-агляды лепшых талентаў сярод моладзі і студэнтаў пад дэвізам “Песні юнацтва нашых бацькоў”. Вось і ў гэтыя дні да 18 красавіка ўключна ў абласным цэнтры праходзіць дзесяты па ліку фестываль. Самымі шматлюднымі пляцоўкамі ў саперніцтве маладых талентаў сталі Дом культуры акадэміі ветэрынарнай медыцыны і прэстыжная сцэна культурна-дзелавога цэнтра ААТ “КІМ”. Права стаць лаўрэатамі фестывалю аспрэчваюць лепшыя маладыя “салавейкі” з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама выканаўцы з расійскага прыгранічча – Смаленска, Пскова і Вялікіх Лук.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter