Бягучы тыдзень прынёс нядобрыя звесткі адразу з некалькіх краін свету

Помста і нянавісць

Бягучы тыдзень прынёс нядобрыя звесткі адразу з некалькіх краін свету.
Бягучы тыдзень прынёс нядобрыя звесткі адразу з некалькіх краін свету.

Заўсёды задаю пытанне: адкуль у людзей узнікае такая жудасная нянавісць, тым больш жаданне забіваць. Як чалавек у звычайным жыцці можа стаць тэрарыстам, альбо гэта вынік спрадвечнай  “барацьбы дабра і зла”. І няважна, якая ў яго на тое матывацыя — палітычная, рэлігійная, расавая... Прынамсі, нараджаемся і прыходзім у гэты свет усе мы хоць і розныя, але, па сутнасці, аднолькавыя.

З пачатку 2015-га Еўропу ўскалыхнулі некалькі крывавых падзей: нападзенні на парыжскую рэдакцыю Charlie Hebdo, кашэрны супермаркет, спыненне тэрактаў у Бельгіі і нядаўняя страляніна ў сталіцы Даніі. Так, у Капенгагене 22-гадовым мясцовым жыхаром Амарам Абдэлем Хамідам аль-Хусэйнам ажыццёўлены ўзброеныя атакі на кафэ Krudttoenden (200 выстралаў!), дзе вялася дыскусія аб свабодзе слова, і сінагогу. У выніку загінулі двое іх наведвальнікаў, пяцёра паліцыянтаў былі паранены. Як стала вядома, напярэдадні трагедыі злачынца прысягнуў на вернасць лідэру групоўкі “Ісламская дзяржава” (ІД) Абу Бакру аль-Багдадзі. Разам з тым, баевікі гэтай ісламафашысцкай арганізацыі ў Лівіі пакаралі смерцю 21 егіпецкага рыбака — хрысціян-коптаў, а таксама спалілі зажыва ў Іраку 45 мясцовых жыхароў.

У Нігерыі 16-гадовая тэрарыстка-смяротніца знішчыла на аўтастанцыі 16 чалавек. Большасць ахвяраў — дзеці-папрашайкі і дробныя гандляры. Выбух мог быць арганізаваны экстрэмістамі “Бока Харам”, ад рук якіх летась загінула 10 тысяч чалавек.

У Францыі адбыўся шэраг рэзанансных антысемісцкіх акцый. Сярод якіх — апаганьванне 250 надмагільных помнікаў на яўрэйскіх могілках у Сар-Юньёне (Эльзас).

Злачынствы выклікалі пратэст Біньяміна Нетаньяху, на думку якога “антысемітызм і напады на яўрэяў у Еўропе адбываюцца ўсё часцей”. Зварот прэм’ер-міністра Ізраіля быў пачуты кіраўнікамі ўрадаў Францыі Мануэлем Вальсам і Даніі Хеле Торнінг-Шмідт: нашы краіны зробяць усё магчымае для забеспячэння бяспекі яўрэйскай абшчыны.

Спецслужбы еўрапейскага кантыненту сёння ўстрывожаны: дваццаць тайных экстрэмісцкіх арганізацый чакаюць тут свайго часу. Аднак на кожным вуглу паліцэйскага не паставіш, а відэаназіранне не ўсталюеш. Уладам трэба зразумець глыбінную сутнасць гэтых з’яў: што падштурхоўвае зламыснікаў да падобных учынкаў і як можна змяніць сітуацыю.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter