У метро паведамляюць, што 11 сакавіка тут падлічаць пасажыраў

Пералічым, занатуем

«У метро паведамляюць, што 11 сакавіка тут падлічаць пасажыраў. У час гэтага, кажуць, для праезду будуць раздаваць нейкія карткі, — патэлефанавала ў рэдакцыю мінчанка Кацярына Макарчык. — Падкажыце, што гэта за талоны і ці можна іх узяць загадзя, каб у вызначаны дзень не стаяць у чарзе».


Па адказ мы звярнуліся да Георгія Ткача, галоўнага інжынера службы руху Мінскага метрапалітэна. «Атрымаць рэгістрацыйны талон можна будзе толькі 11 сакавіка, — адказвае спецыяліст. — Увесь дзень на ўваходзе ў метро іх будуць раздаваць нашы супрацоўнікі. У канцы паездкі картку з пазначаным на ёй нумарам станцыі адпраўлення неабходна будзе здаць. Раздаваць і збіраць талоны будуць каля тысячы нашых супрацоўнікаў. На станцыях, дзе звычайна вялікі пасажырапаток, напрыклад на «Каменнай Горцы», на выдачы задзейнічаем адразу чалавек 12—15. Таму, спадзяюся, асаблівых нязручнасцей у людзей не ўзнікне. Гэта нам патрэбна, каб вызначыць неабходную інтэн-сіўнасць руху цягнікоў, а таксама колькасць людзей, што карыстаюцца перасадачным вузлом «Кастрычніцкая»—«Купалаўская».

Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter