Защищает ли закон людей, у которых аллергия на яд пчел их соседей

Пчолы на дачах

На пытанне чытачкі «Р» па просьбе рэдакцыі адказвае намеснік міністра эканомікі Аляксандр ЯРАШЭНКА
Я з’яўляюся інвалідам другой непрацоўнай групы (бранхіяльная астма), пакутую на захворванне алергічная рэакцыя па тыпу анафілактычнага шоку на ўкус пчалы. Знаходзячыся на сваім участку ў садоўніцкім таварыстве, пастаянна падвяргаюся небяспецы з-за таго, што суседзі ігнаруюць мае просьбы прыняць пчол са сваіх участкаў. Маё пытанне будзе такім: дзеючыя Тыпавыя правілы ўнутранага распарадку садоўніцкіх таварыстваў, а таксама іншыя дакументы па-ранейшаму абараняюць інтарэсы і здароўе садаводаў, у якіх назіраецца алергія на пчаліны яд, або зараз іншы падыход? 
Антаніна КАЛЕСНІКАВА, г. Мінск

На пытанне чытачкі «Р» па просьбе рэдакцыі адказвае намеснік міністра эканомікі Аляксандр ЯРАШЭНКА

Пры разглядзе звароту Антаніны Калеснікавай намі былі запытаны меркаванні Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, а таксама Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Гэты адказ з’яўляецца вынікам сумесна выпрацаванай пазіцыі трох міністэрстваў.

Парадак ажыццяўлення дзейнасці садоўніцкага таварыства, а таксама правы і абавязкі яго членаў у адпаведнасці з Палажэннем аб садоўніцкім таварыстве, зацверджаным Указам Прэзідэнта Беларусі ад 28 студзеня 2008 г. № 50 (далей – Палажэнне № 50), вызначаны і рэгулююцца статутам таварыства і правіламі ўнутранага распарадку, якія павінны распрацоўвацца і зацвярджацца ў кожным таварыстве на падставе Тыпавых правілаў унутранага распарадку садоўніцкіх таварыстваў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў ад 21 ліпеня 2008 г. № 1048 (далей — Тыпавыя правілы).

Згодна з часткай другой пункта 16 Тыпавых правілаў, утрыманне пчол член таварыства павінен у пісьмовай форме ўзгадняць з іншымі членамі таварыства — уладальнікамі, уласнікамі і арандатарамі сумежных зямельных участкаў. Акрамя таго, пунктам 28 главы 7 Тыпавых правілаў вызначана, што члены таварыства абавязаны выконваць патрабаванні, устаноўленыя актамі заканадаўства (у тым ліку тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі), статутам таварыства і правіламі ўнутранага распарадку таварыства.

Правілы ўтрымання пчаліных сем’яў на прысядзібных участках рэгулююцца тэхнічным кодэксам устаноўленай практыкі 45-3.01-117-2008 (02250), які зацверджаны загадам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 28 лістапада 2008 г. № 439 (далей —ТКП), часткай другой падпункта 6.2.4 пункта 6.2 якога (у рэдакцыі загада міністэрства ад 25 мая 2012 г. № 162, уведзенага ў дзеянне з 1 студзеня 2013 г.) устаноўлена, што на прысядзібным участку дапускаецца размяшчэнне вуллеў (з пчалінымі сем’ямі) не бліжэй за 20 метраў да мяжы ўчастка з боку вуліцы і не бліжэй за 10 метраў да мяжы сумежнага ўчастка. Гэтыя адлегласці могуць быць зменшаны да мяжы ўчастка з боку вуліцы не бліжэй за 15 метраў і да мяжы сумежнага ўчастка не бліжэй за 4 метры, калі:

•на шляху лёту пчол (ад лятка да мяжы ўчастка) ёсць перашкода вышынёй не менш за 2 м (узгодненыя з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання зямельнага ўчастка — сцяна будынка, збудавання, глухі плот, сетка з памерамі вочка не больш за 15х15 мм, шчыльны хмызняк);

•вуллі (з пчалінымі сем’ямі) размешчаны на вышыні не менш за 2 метры ад узроўню зямлі сядзібнага ўчастка;

•вуллі (з пчалінымі сем’ямі) на прысядзібных участках, што прымыкаюць да тэрыторый дзіцячых дашкольных і школьных устаноў, устаноў культуры, медыцынскіх устаноў, іншых аб’ектаў рознага прызначэння, якія прадугледжваюць прысутнасць вялікай колькасці людзей, дапускаецца размяшчаць не бліжэй за 100 метраў.

Згодна з пунктам 7 Ветэрынарна-санітарных правілаў утрымання пчол, зацверджаных пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 16 жніўня 2012 г. № 55, пчальнікі на прысядзібных участках размяшчаюцца з захаваннем патрабаванняў, устаноўленых ТКП. Такім чынам, гэты нарматыўны прававы акт не рэгулюе ўтрыманне пчол на асабістых зямельных участках грамадзян, у тым ліку размешчаных у межах садоўніцкіх таварыстваў. Таксама варта ўлічваць, што пунктам 1 ТКП устаноўлена сфера яго прымянення. Гэта раёны сядзібнага жыллёвага будаўніцтва (сядзібнай жылой забудовы) у межах адміністрацыйных гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў (паселішчаў), перспектыўнай гарадской рысы, а таксама зон актыўнага ўплыву найбуйнейшых (г. Мінск), буйных і вялікіх гарадоў.

Паколькі садоўніцкія таварыствы не ўключаны ў сферу прымянення ТПК 45-3.01-117-2008 і нормы, аналагічныя нормам часткі другой падпункта 6.2.4 гэтага ТПК, не ўтрымліваюцца ў Тыпавых правілах, то такія патрабаванні могуць быць распаўсюджаны на садоўніцкае таварыства пры ўмове ўключэння іх у правілы ўнутранага распарадку дадзенага садоўніцкага таварыства і (або) яго статут.

Рэгуляванне канфліктаў і іншых пытанняў, якія ўзнікаюць у дзейнасці садоўніцкага таварыства, варта ажыццяўляць перш за ўсё праз звароты ў органы кіравання дадзенага таварыства. Спрэчкі паміж таварыствам і яго членамі вырашаюцца судом (пункт 23 Палажэння № 50).

Цена кредиторской задолженности


У нас на Могилевщине многие организации имеют дебиторскую задолженность. Выясняют ли причины этого контролирующие органы?
Виктор СЕМЕНОВ, г. Могилев

На вопрос отвечает Александр КОТЛЯР, заместитель начальника отдела прокуратуры Могилевской области

Согласно статистическим данным, на начало 2015 года просроченная дебиторская задолженность организаций Могилевской области составляла 4 795 799 млн. рублей. Как установлено в ходе прокурорских проверок, образованию и росту просроченной дебиторской задолженности способствуют многие негативные факторы. Это, прежде всего, отсутствие в организациях необходимой преддоговорной работы по изучению финансового состояния и платежеспособности контрагентов (многие контрагенты впоследствии признаются неплатежеспособными либо находятся в стадии банкротства). Допускаются нарушения в части исполнения хозяйственных договоров, касающихся условий оплаты, отпуска готовой продукции в нарушение условий договоров без получения документального подтверждения поступления предоплаты или реализации продукции на условиях отсрочки платежа при дальнейшем неисполнении контрагентами договорных обязательств.

Для устранения выявленных нарушений законодательства в сфере хозяйственных правоотношений, погашения дебиторской задолженности и улучшения финансового состояния субъектов хозяйствования органы прокуратуры Могилевской области в последнее время активизировали надзорную деятельность в данном направлении. За минувший год внесено 18 представлений об устранении нарушений законодательства, вынесено 32 предписания о незамедлительном устранении нарушений закона, объявлено 5 официальных предупреждений о недопустимости нарушения закона, привлечено к дисциплинарной ответственности 9 виновных должностных лиц. За год органами прокуратуры области подготовлено 446 исковых заявлений и заявлений о возбуждении приказного производства о взыскании дебиторской задолженности на общую сумму 270 млрд. рублей, из которой реально взыскано и поступило на расчетные счета субъектов хозяйствования 36 млрд. рублей.

Не секрет, что в отдельных случаях причина образования просроченной дебиторской задолженности организаций носила криминальный характер, была связана с противоправной деятельностью злоумышленников. В таких случаях органы прокуратуры инициируют проверки в порядке ст. 174 УПК Республики Беларусь на предмет установления возможных схем хищения продукции, по результатам которых возбуждаются уголовные дела.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter