Павага да каралевы палёў

Уборку кукурузы на зерне завяршылі аграрыі чатырох абласцей

Уборку кукурузы на зерне завяршылі аграрыі чатырох абласцей.

Паводле даных Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, з заданнем справіліся Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская і Магілёўская вобласці. У Гомельскім рэгіёне кукуруза на зерне ўбрана з 92 працэнтаў плошчаў, у Мінскай вобласці — з 92,4 працэнта.

У цэлым па рэспубліцы план па ўборцы кукурузы на зерне выкананы на 95,2 працэнта — убрана 180,5 тыс. га з запланаваных 189,6 тыс. га. Пры гэтым намалочана звыш 1 млн. 301 тыс. тон зерня. Сярэдняя ўраджайнасць складае 72,1 ц/га. Самы высокі паказчык адзначаецца ў Гродзенскай вобласці — тут з 1 га збіраюць практычна 96 цэнтнераў зерня кукурузы. Ніжэйшы гэты паказчык у Віцебскай і Гомельскай абласцях — 58,2 і 58,5 цэнтнера адпаведна.

Зяблевая апрацоўка глебы і пераворванне плошчаў прапашных культур у рэспубліцы праведзена на плошчы 1917,3 тыс. га, што складае 103,8 працэнта да плана. У тым ліку пасля ўборкі кукурузы — 554,3 тыс. га.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter