Паставiм помнiк Бульбе!

Мы — "за" дзвюма рукамi Ваша iдэя стварыць помнiк яе вялiкасцi бульбе — цудоўная. Яна не можа пакiнуць раўнадушным нiводнага сапраўднага беларуса. Iдэя цiкавая, мы i так з ёй спазнiлiся. Гэта ж наш нацыянальны “стратэгiчны” прадукт! Кожны народ, кожная дзяржава мае нейкую сваю адметную, непаўторную ежу.
Мы — "за" дзвюма рукамi Ваша iдэя стварыць помнiк яе вялiкасцi бульбе — цудоўная. Яна не можа пакiнуць раўнадушным нiводнага сапраўднага беларуса. Iдэя цiкавая, мы i так з ёй спазнiлiся. Гэта ж наш нацыянальны “стратэгiчны” прадукт! Кожны народ, кожная дзяржава мае нейкую сваю адметную, непаўторную ежу. А ў Дзяржаўным гербе Беларусi павiнны былi б быць i кветкi... бульбы. Бо яна ж не только дранiкi, калдуны цi клёцкi. Яна i вiтамiны, i лекi, i мiнералы розныя... Нездарма яе называюць «другiм хлебам»! Ёсць бульба, i без хлеба можна абысцiся! А колькi прыкладаў вядома, калi бульба, хоць i мёрзлая, выратоўвала жыццi?! Не раз прыходзiлася чуць аб такiх фактах ад былых салдат мiнулай вайны, вязняў канцлагераў, блакаднiкаў i г.д. Так што я i мае сябры, суседзi, знаёмыя — за помнiк яе вялiкасцi бульбе! Мечыслаў СТАНКЕВIЧ г. Маладзечна *** Запечатлеть бы красоту духа... Якуб Колас писал: «Народ… богат в своем художественном творчестве. Учитесь у народа». Да, наш народ, например, создал шедевры кулинарии – блюда из «второго хлеба». А художники-профессионалы, мастера, считаю, должны создать в Республике Беларусь памятный символ бульбе. Как благодарность земледельцу, ее вырастившему. Это должен быть не просто памятник, а гордость столицы. И обязательно неподалеку от него должно быть кафе. Но чтобы в этом кафе акцент делался не на водку, а на разнообразные блюда из бульбы. Ведь существуют сотни удивительных рецептов. И белорусский народ обязательно должен полюбить этот национальный знак. В нем должна быть прежде всего красота человеческого духа белоруса. Константин КОРНЕЛЮК, педагог, пристрастный читатель «Р» *** Наша хоць i драбнейшая, але затое змачнейшая Бульба. Сказаць, што яна смачная, — значыць нiчога не сказаць. Сказаць, што гэта выгадная культура, — значыць проста пакрыўдзiць яе. Памятаю пасляваенныя гады. Чорныя, абгарэлыя печы на месцы хат, халодныя зямлянкi. У iх тулiлiся людзi, якiя забылi смак хлеба i сала. Можа, i мне не давялося б пiсаць гэтыя радкi, калi б не бульба-выратавальнiца. Яна дапамагла выжыць. Яна замянiла i хлеб, i ўсё, што да хлеба. Як толькi сыходзiў з палёў снег, уся вёска высыпала на леташняе бульбянiшча. Дарослыя iшлi з рыдлёўкамi, дзятва — з кошыкамi. З сабранай бульбы пяклi шэра-зямлiстыя праснакi-шайморы. Бульбу сушылi, таўклi ў ступе, а потым з гэтай крухмальнай мукi пяклi блiны. А як чакала вёска новага ўраджаю! Прыкладна ў сярэдзiне лiпеня мацi пачынала «мацаць» скараспелку-паспешку. Яна аглядала кожнае калiва: дзе зямля патрэскалася, асцярожненька разграбала яе i даставала клубнi, велiчынёй з курынае яйка. Што за смак быў у гэтай бульбы! Дзень, калi на стале з’яўляўся чыгунок, якi дымiўся саладкаватаю параю, быў святам. Неўзабаве мацi прыносiла зялёныя крамяныя гуркi, салiла iх. Бульбу на той час ужо капалi, елi «ад пуза». А што можа быць смачней маладой бульбы з маласольнымi агуркамi! Перажылi гора. Цяпер не стале ёсць бульба i да бульбы. Але i зараз нельга ўявiць стол беларуса без яе. Ды хiба толькi беларуса! Колькi пакаленняў елi ды пахвальвалi бабку – традыцыйную беларускую страву. А бульбяныя галушкi! Гаршчок-макацёр залiтых смятанаю бульбяных галушак – добры наедак нават для вялiкай сям’i. Дранiкi, аладкi, клёцкi, пюрэ, бульба ў лушпiнах i без iх, вараная i смажаная, са смятанаю i воцатам, i з алеем, з маянэзам, i са звычайнаю соллю. А печаная ў прыску?! — Ешце, дзеткi, бульбу. У ёй уся сiла. Бульбачка-мамулечка — уся наша дзяржава, — казала мацi. Часам беларусаў завуць бульбашамi. Я служыў матросам на Балтыцы, не раз называлi гэтым словам i мяне, але я нiколi не крыўдаваў. Мы можам ганарыцца, што Беларусь уваходзiць у лiк сямi вядучых бульбаводчых краiн, а па вытворчасцi на душу насельнiцтва – мы першыя ў свеце. Бульба адыграла пэўную ролю i ў маiм творчым лёсе: я шмат пiсаў пра бульбаводаў, пра славутага акадэмiка Пятра Альсмiка. Яшчэ ў 1970 годзе ў штотыднёвiку «ЛiМ» надрукаваў вялiкi нарыс «Бульба-бульбачка». Публiкацыя зацiкавiла часопiс «Нёман», папрасiлi пашырыць, перакласцi на рускую мову. У тым жа годзе нарыс «Второй хлеб» быў надрукаваны ў часопiсе, увайшоў потым у маю кнiгу «Зялёны трохкутнiк». Калi раней я шмат пiсаў пра бульбу, то зараз яе вырошчваю на сваiм лецiшчы на Вiлейшчыне. Асаблiва люблю саджаць раннюю. Да прыкладу, гатунак «беларуская ранняя» даволi даўнi, але расце добра. Ураджайны «дэльфiн»: зямля пясчаная, бедная, але дасi гною, попелу, прыкладзеш рукi – абаронiш ад пустазелля, каларадскага жука, то i маеш ураджай. Бывае, вывернеш рыдлёўкаю вялiзны куст-корч, а пад iм дзесяткi два, а то i тры клубняў. Усе роўныя, круглыя, жоўтыя, нiбы сонейкi. Любата! Нямала павандраваў я па свеце, каштаваў бульбу ў розных краiнах. Еў i тую, што «расце» ў амерыканскiм супермаркеце. Так, чыстыя, буйныя клубнi, прыгожая ўпакоўка, але наша, хай сабе драбнейшая, куды смачнейшая. Iнiцыятыва журналiстаў «Рэспублiкi» – устанавiць помнiк бульбе — вартая ўсялякай падтрымкi. Якiм яму быць? Гэта ўжо справа скульптараў, архiтэктараў. Трэба аб’явiць конкурс. Таленавiтых людзей у нас хапае, i можна не сумнявацца, што гэта будзе арыгiнальны твор мастацтва, якi будзе цешыць ўсiх беларусаў i прыезджых гасцей. I апошняе. Ганарар за гэтую публiкацыю я гатовы ахвяраваць на будучы помнiк. Леанiд ЛЕВАНОВIЧ, пiсьменнiк, лаўрэат лiтаратурнай прэмii iмя Iвана Мележа
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter