До 1 марта предприятия АПК Витебской области планируют подготовить 95 процентов сельхозтехники для посевной

Паскорыліся на... месяц

У маладога галоўнага інжынера СУП «За Радзіму» Глыбоцкага раёна Аляксандра Ляшкевіча сёлета юбілей — 10 год работы ў гаспадарцы. І першы своеасаблівы падарунак зрабіў сам сабе разам з калектывам — яшчэ да 1 лютага была ў асноўным пастаўлена на лінейку гатоўнасці тэхніка, прызначаная да вясенне-палявых работ: плугі, культыватары, пасяўныя агрэгаты, машыны для ўнясення цвёрдых мінеральных угнаенняў, трактароў. У большасці выпадкаў спраўляліся сваімі сіламі.

Иллюстративное фото

— Запчасткі атрымалі яшчэ ў лістападзе мінулага года, таму на цэлы месяц раней прыступілі да рамонту, — удакладняе Аляксандр. — На кожны агрэгат афармляўся акордны нарад, таму механізатары былі зацікаўлены закрыць яго своечасова і якасна. У некаторых выпадках звярталіся ў цэнтралізаваныя рамонтныя пункты вобласці, куды адпраўлялі тры рухавікі для трактароў «Беларус-82» і «Беларус-1221», агрэгаты для ўнясення цвёрдых мінеральных угнаенняў.

У сельгаспрадпрыемстве 33 трактары, 7 з іх — энерганасычаныя. І далёка не новыя. Напрыклад, тром «Беларус-3022» па 15  гадоў. Галоўны інжынер растлумачвае такую жывучасць тэхнікі яшчэ і тым, што яна ў адных руках: Міхаіла Кушняровіча, Віктара Паўловіча, Андрэя Шпеца.

Вядома ж, увогуле з рамонтам паспрыяла і тое, што механізарам неабавязкова браць з сабой на абед сухі паёк. Сталовая гаспадаркі, як у пасяўную і ўборачную, забяспечвае гарачымі, смачнымі і даволі таннымі абедамі. Словам, працуе яна круглы год.

Цяпер хлебаробы СУП «За Радзіму» чакаюць плюсавую тэмпературу, каб падфарбаваць яшчэ некаторыя адзінкі тэхнікі да тэхагляду.

А першым выедзе ў поле на падкормку азімых Сяргей Хоміч з агрэгатам па ўнясенні мінеральных угнаенняў, які адрамантаваў сам.

Больш за 92 працэнты — гатоўнасць глебаапрацоўчай тэхнікі да вясенне-палявых работ у Глыбоцкім раёне.
Аграпрамаб'яднаннем амаль да ста працэнтаў гатоўнасці даведзена прычапная тэхніка ў ААТ «Залатая падкова», УП «Мярэцкія», ААТ «Сельцы», ДП «Азярцы» і «Ломашы-Агра».
Значную дапамогу ў рамонце плугоў, дыскатараў і пасяўных агрэгатаў аказвае Глыбоцкі райаграсэрвіс. Тут жа паралельна вядзецца рэстаўрацыя вузлоў і агрэгатаў корма- і зернеўборачных камбайнаў. Дарэчы, пры райаграсэрвісе дзейнічае дылерскі цэнтр ААТ «Гомсельмаш». Па інфармацыі яго начальніка Андрэя Жалткевіча, цэнтр праводзіць перадпрадажную падрыхтоўку тэхнікі, таксама бярэ яе на гарантыйнае абслугоўванне. Цяпер на ім знаходзяцца 57 камбайнаў.

Першы намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Абрамчык адзначыў, што сёлета падрыхтоўка да вясенне-палявых работ у параўнанні з леташнім намнога паскорылася:

— Добры задзел зроблены яшчэ да новага года. Своечасова аформлены дэфектныя акты, вызначаны крыніцы фінансавання. Так, на рамонт энерганасычаных трактароў значная дапамога аказваецца з абласнога бюджэту. З раённага — на набыццё запчастак для рамонту менавіта прычапной глебаапрацоўчай тэхнікі і насення траў, выдаткавана амаль 300 тысяч рублёў. Пад гарантыю Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната закуплена запчастак для сельгастэхнікі на 340 тысяч рублёў, Глыбоцкім райаграсэрвісам — на 80 тысяч.
Сельгаспрадпрыемствам з рамонтам тэхнікі па распараджэнні райвыканкама дапамагаюць шэфскія арганізацыі і прадпрыемствы.
У тым ліку малочнакансервавы камбінат, мясакамбінат, камбікормавы завод, Глыбоцкі доследны лясгас, аўтапрадпрыемства № 16, Глыбоцкі дзяржаўны каледж і іншыя.

saulich@bk.ru

КОММЕНТАРИЙ

Рекордную в сравнении с прошлым годом готовность сельхозтехники к посевной демонстрируют на Витебщине — свыше 88 процентов на утро 23 февраля. А к 1 марта перед АПК региона стоит задача выйти на 95 процентов. 

Референт отдела механизации, энергетики и охраны труда Витебского облсельхозпрода Сергей Янкович вводит в курс:

— Готовность тракторов — 89 процентов, энергонасыщенных тракторов — 82, в том числе плугов — 89. Посевные агрегаты готовы на 78 процентов, сеялки зерновые — на 89, разбрасыватели минеральных и органических удобрений — на 91 и 85 соответственно. Впереди по темпам идут Верхнедвинский, Витебский, Оршанский, Докшицкий, Дубровенский, Толочинский районы. Для примера, в последнем уже более 93 процентов тракторов может выйти в поле. Практически такая же степень готовности этой техники в Дубровенском, Полоцком, Докшицком районах. 

Самые крепкие, ответственные сельхозорганизации позаботились об исправности техники заблаговременно. В качестве положительного примера можно назвать хозяйства в Оршанском, Полоцком, Докшицком, Верхнедвинском районах, где ремонт не стали откладывать на потом, а приступили к нему еще в конце осени.

Сейчас подготовку продолжают как сами хозяйства региона, так и специализированные предприятия, занимающиеся полнокомплектным ремонтом: Западно-Двинский межрайагротехсервис, Верхнедвинский райагросервис, Тираспольский агротехсервис, Витебский мотороремонтный завод… Последний, что немаловажно, при ремонте посевных агрегатов использует самостоятельно изготовленные запчасти.

Из всех источников финансирования с начала 2024 года на ремонт сельхозтехники на Витебщине направлено 21,9 миллиона рублей. Из областного бюджета на эти цели пошло 7,1 миллиона, дополнительно более 9 миллионов собственных средств предприятий и 5,5 — из районных бюджетов. В планах выделение еще 5,2 миллиона субвенций из республиканского бюджета, озвучил Сергей Янкович:

— В соответствии с Указом № 146 в 2024 году в область планируют закупить около 530 единиц техники на 62 миллиона рублей. Кроме того, хозяйства пополнят 85 единиц сеялок на 5,5 миллиона рублей.

Обновление парка сельхозтехники Витебской области за последние годы в целом довольно существенное. Только за 2023-й в хозяйства северного региона закупили 870 единиц различной техники на 129,6 миллиона рублей. 

naumova@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter