Памяць аб песняру

У палацы Румянцавых—Паскевічаў выставілі кнiгі Янкi Купалы

У гомельскім палацы Румянцавых—Паскевічаў адкрылася выстава, прысвечаная Янку Купалу.

Назву яна атрымала ад аднаго з вядомых твораў паэта — «З кутка жаданняў».

Экспанаты выставы, а гэта кнігі Купалы, рарытэтныя, юбілейныя і ўнікальныя мініяцюрныя выданні розных гадоў, набліжаюць да наведвальнікаў велічную асобу класіка айчыннай літаратуры, знаёмяць чытачоў з героямі яго вершаў і паэм.

Як вядома, духоўны свет паэзіі Купалы, выдатнае ўвасабленне ў яго творчасці тэм Радзімы, паэта і паэзіі, прыроднага хараства Беларусі натхнялі не адно пакаленне мастакоў. Невыпадкова у музейнай экспазіцыі прадстаўлены лепшыя ілюстрацыі да купалаўскіх кніг, што ўвайшлі ў залаты фонд беларускай кніжнай графікі ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя. Арганізатары выставы спадзяюцца, што яна выкліча цікавасць жыхароў і гасцей абласнога цэнтра, усіх, хто чытае і паважае кнігу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter