Памятаю, кахаю

“Хачу знайсці сябра маладосці Анатоля ГАЕВА (па бацьку, здаецца, Мікалаевіч). Я жыла тады ў Буда-Кашалёўскім раёне. У нашу вёску з суседняй прыходзілі хлопцы. Адзін з іх сябраваў са мной. Анатоль быў сімпатычны, прыстойны хлопец. Мне ён падабаўся і я яму, мяркую, таксама. Некаторыя дзяўчаты нам зайздросцілі і вырашылі нас разлучыць. Нагаварылі ўсялякага яго братам пра мяне, і ў выніку Анатоль больш не з’яўляўся ў нашай вёсцы. Тады я прычыны не ведала. Не з’яўляецца хлопец, значыць, знайшоў інтарэс у іншым месцы. Даведалася пра ўсё, калі пакінула родную вёску і прыехала наведаць маці. А тады, калі Анатоль знік, да мяне пачаў заляцацца новы кавалер. Прапанаваў выйсці за яго замуж. Многія мяне ўгаворвалі, маўляў, выходзь, табе за ім будзе добра. Я выйшла. Думала, забуду пра Анатоля, але нічога з гэтага не атрымалася. Анатоль, адгукніся! Раскажы, як склаўся твой лёс, ці шчаслівы ты? Буду рада атрымаць ад цябе вестачку. Лідзія Васючэнка, Гомель”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter