Паляваць па-еўрапейску

Вялікі перапалох нарабілі супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласці пры праверцы дзейнасці паляўнічых гаспадарак. У Лёзненскім раёне, напрыклад, у выніку незаконнага палявання здабыты тры дзікі-аднагодкі і адзін дарослы сякач. А на тэрыторыі Докшыцкага раёна па-браканьерску адстрэляны дзік і казуля. Для ўзмацнення дзейнасці ў паляўнічых угоддзях да вінаватых прыменены эканамічныя санкцыі на 5,5 мільёна рублёў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter