Пальма першынства – Гомелю і Мазыру

Ганаровы дыплом за дасягненне горадам у 2003 годзе найвышэйшых паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці сярод адміністрацыйных арганізацый абласнога падпарадкавання ўручыў учора на вечарыне ўшанавання перадавых калектываў абласнога цэнтра кіраўнікам улад Гомеля старшыня Гомельскага аблвыканкома Аляксандр Якабсон. Пальму першынства гамяльчане падзялілі з мазыранамі, якія таксама справіліся з усімі прагнознымі параметрамі. За найбольш адметныя дасягненні ў вытворчай і сацыяльнай сферах пераходны чырвоны сцяг атрымаў на ўрачыстасці калектыў Гомельскага ААТ “Электраапаратура”, ганаровага знака “Лепшы экспарцёр” удастоена ААТ “Гомельшкло”. Нямала добрых слоў удзячнасці за самаадданую працу на карысць дзяржавы прагучала таксама і ў адрас іншых пераможцаў гарадскога спаборніцтва: калектываў ААТ “Гомельпрамбуд”, КАУП “Горсап”, ААТ ”Гомельгандальаўтатранс”, гандлёвага дома “Рэчыцкі”, ЗАТ “Сняжынка” і іншых.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter