Чысценькія і свежанькія лісічкі! Па 10 рублёў за кілаграм!» – так гучыць чарговая прапанова, пакуль іду паміж прылаўкаў Камароўскага рынку. У чысціні прадукту тут сапраўды сумнявацца не прыходзіцца — пра гэта паклапаціліся работнікі мясцовай лабараторыі № 4. Карэспандэнт «Рэспублікі» паназірала за тым, як дарункі лесу правяраюць на наяўнасць у iх складзе радыенуклідаў, і даведалася, колькі грыбоў прыйшлося ўтылізаваць з-за перавышэння ў iх нормы па цэзію.
Грыбы на рынку зараз патаннелі — за кілаграм лісічак, напрыклад,просяць ад 10 да 15 рублёў
На жаль, вялікім ураджаем грыбоў гэтае лета нас не радуе — на рынку прадаюць толькі лісічкі. Вінавата, зразумела, сухое надвор’е: грыбнікі чакаюць вераснёвых дажджоў, а з імі — баравікоў, падбярозавікаў і чырвонагаловікаў. Лісічкі ж зараз патаннелі — кілаграм каштуе ад 10 да 15 рублёў.
Вялікім ураджаем грыбоў гэта лета нас не радуе — на рынку прадаюць толькі лісічкі
З кожнага вядзерца грыбоў на рынку выглядвае талончык — адзнака аб тым, што прадукцыя прайшла праверку ў лабараторыі. Ён паказвае сапраўдную чысціню — наяўнасць у грыбах радыенуклідаў. Пакупнік можа заўсёды запатрабаваць вынік экспертызы. Дапушчальная норма па цэзію для грыбоў складае 370 Бк/кг, тлумачыць загадчыца лабараторыі Кацярына Дубікоўская:
Перш за ўсё кілаграм грыбоў здрабняецца і кладзецца ў ёмістасць — яна павінна быць запоўнена максімальна
— З пачатку гэтага года мы канфіскавалі і ўтылізавалі ўжо 25 кілаграмаў грыбоў, змяшчэнне цэзію ў якіх перавышала норму. Праблемы былі толькі з лісічкамі. Такая праверка, без якой гандляваць на рынку нельга, не надта i дарагая, абыдзецца яна прадаўцу ў 3,3 рубля за партыю да 10 кiлаграмаў. Калі грыбоў менш за 5 кiлаграмаў, то заплаціць трэба 2,8 рубля.
Гандляры абавязаны прынесці ў лабараторыю ўсе грыбы ці ягады, якія яны маюць намер прадаваць. Для праверкі ж неабходна здаць кілаграм прадукцыі, прычым грыбы павінны быць пасартаваны па відах, бо кожны назапашвае радыяцыю па-рознаму.
Праверым лісічкі. Працэс нам дэманструе ўрач-радыёлаг Юлія Абрамчук. Перш за ўсё кілаграм грыбоў здрабняецца і кладзецца ў ёмістасць — яна павінна быць запоўнена максімальна, інакш вымярэнне не дасць дакладных вынікаў. Далей грыбы адпраўляюцца ў спецыяльны прыбор. Чакаць вердыкт нядоўга: усяго хвілін 10 — і на маніторы з’яўляецца лічбавае значэнне ўдзельнай актыўнасці радыенуклідаў цэзію-137. Праверку нашы лісічкі прайшлі: прыбор паказаў 20,4 Бк/кг. Калі вынік экспертызы перавышае норму, то ўся прадукцыя ўтылізуецца ў прысутнасці гандляра, расказвае загадчыца лабараторыі Кацярына Дубікоўская:
Талончык паказвае сапраўдную чысціню грыбоў — наяўнасць у iх радыенуклідаў
matuzova@sb.by