Па вопратцы сустракаюць...

Усё больш на Ушаччыне здаецца аграгарадкоў...

Усё больш на Ушаччыне здаецца аграгарадкоў. А якія ж яны без сучасных прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання?

Прыемна сёння зайсці ў магазіны вёсак Веркуды, Арэхаўна, Вялікія Дольцы ці Глыбачаны. Гэта не проста зручныя і прыгожыя пабудовы, а і мікрапрадпрыемствы гандлю з самым сучасным для вёскі тэхналагічным і халадзільным абсталяваннем. Адметна, што ў аграгарадках кааператары стараюцца побач з аб’ектамі гандлю “садзіць” і прадпрыемствы грамадскага харчавання. І не памыляюцца: бар у вёсцы Ільюшына, напрыклад, не бывае без наведвальнікаў.

Прама на трасе Ушачы—Глыбокае размясціўся новы магазін вёскі Селішча. Не менш прывабны і кааператыўны магазін у аграгарадку Вялікія Дольцы. Гандаль тут арганізаваны па метаду самаабслугоўвання. Месячны тавараабарот перавышае сотню мільёнаў рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter