Не забыцца пра душу

У Гродне выставяць факсіміле сярэдневяковых духоўных кніг

Факсімільныя выданні сярэдневяковых духоўных кніг упершыню прадставяць шырокаму колу гледачоў у Гродне.

Кніжныя шэдэўры-святыні — Полацкае Евангелле і «Жыціе блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра ва градзе Полацку» XII стагоддзя, Слуцкае Евангелле, што датуецца XVI стагоддзем, можна будзе ўбачыць на праваслаўнай выстаўцы-кірмашы «Радасць слова», якая пройдзе ў горадзе над Нёманам з 16-га па 24 лютага.

У Цэнтры культуры Гродна, які вызначаны пляцоўкай для правядзення мерапрыемства, будзе прадстаўлены таксама вялікі выбар сучаснай духоўнай, адукацыйнай, дзіцячай літаратуры, аўдыё- і відэапрадукцыі, абразоў і царкоўных рэчаў.

У час выставы адбудуцца прэзентацыі кніг, паказ кіна-стужак, мультпарад для самых маленькіх наведвальнікаў, праваслаўны лекторый, выступленне мужчынскага вакальнага ансамбля «Благавест», экспазіцыя галаграфічнай выявы Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай і шмат іншых імпрэз.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter