Не ведаеце краiну? Пачнiце з малага

Прачытаў нататкi Юлi Бальшаковай «Чтобы любить...

Прачытаў нататкi Юлi Бальшаковай «Чтобы любить Беларусь нашу милую» («Р» ад 18.09.2010) i хачу выказаць свае думкi. Цалкам згодны з аўтарам, асаблiва ў тым, што многiя беларусы не ведаюць сваёй краiны, мясцiн, дзе жывуць.

У Мiнску працуе сучасны аэрапорт-2. Але я заўважыў, што госцi сталiцы ды i самi жыхары горада часта блытаюцца ў назвах: аэрапорт-1, якi ўжо амаль не працуе, альбо аэрапорт-2.

А чаму б новы аэрапорт не назваць iмем якога-небудзь значнага дзеяча культуры? Напрыклад, iмем Янкi Купалы. Тады б гэты аб’ект меў нацыянальны каларыт.

Ёсць жа ў Ерэване аэрапорт Звартнац, у Баку — iмя Гейдара Алiева, у Тэль-Авiве — iмя Бен-Гурыёна. Нават варшаўскi мiжнародны аэрапорт носiць iмя польскага кампазiтара i пiянiста Фрыдэрыка Шапэна. А мы чым горшыя?

Хочацца, каб кожны госць нашай краiны, калi выходзiць на трап, адразу ж адчуваў, што ён прыляцеў на беларускую зямлю. А Янка Купала, дарэчы, любiў добрых сяброў, у сваiх вершах апяваў дружбу памiж народамi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter