Не толькI словам

Пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў рэспублікі Мікалай Вайцянкоў – адзін з тых, хто прымае самы актыўны ўдзел у правядзенні адзіных дзён інфармавання і іншых сустрэчах прадстаўнікоў уладных структур з насельніцтвам Гомельшчыны. Апошні дзень інфармавання, напрыканцы мінулага тыдня, Мікалай Вайцянкоў разам са старшынёй Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Кажанавым правялі ў пасёлку Ільіч і вёсцы Ціхінічы, дзе сустрэ-ліся з вяскоўцамі і працаўнікамі мясцовых прадпрыемстваў. Ільічоўская фабрыка пярвічнай апрацоўкі воўны, дзе занята звыш 300 ільічоўцаў, сёння перажывае не лепшыя часы. Пра такія кажуць: без пяці хвілін банкрут. Што вызначыла і асноўную тэматыку праблем, якія ўзнімаліся на сустрэчы: нізкая заработная плата (у сярэднім па фабрыцы яна складае каля 130 тысяч рублёў), падчас спартанскі тэмпературны рэжым у кватэрах жыхароў Ільіча – іх зноў жа ацяпляе фабрычная кацельня, асвятленне пасёлка, рамонт жылога фонду... Асобныя з пытанняў, узнятых падчас абмену думкамі, браліся ўдзельнікамі інфармацыйнай групы “на аловак” — для дапамогі ў вырашэнні, па іншых даваліся кампетэнтныя адказы і тлумачэнні, у сутнасці трэціх члены групы абяцалі глыбей разабрацца. Дарэчы, у святле Дырэктывы Прэзідэнта № 1 некаторыя закранутыя пытанні выглядалі болей чым актуальна. Напрыклад, праблемы добраўпарадкавання населеных пунктаў, барацьбы з п’янствам і алкагалізмам сярод вяскоўцаў, выхавання дзяцей у неспрыяльных сем’ях. Адметна, што сапраўднымі асяродкамі руху за здаровы лад жыцця і ў Ціхінічах, і асабліва ў Ільічы сталі мясцовыя школы. Педагогі сумесна з вучнямі ладзяць цікавыя спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, удзельнікамі іх нярэдка становяцца бацькі школьнікаў. Да тых жа з іх, што злоўжываюць спіртным, чые дзеці становяцца сіротамі пры жывых бацьках, – асаблівы падыход. Не ўсё зроблена па арга-нізацыі адпачынку вяскоўцаў, асабліва моладзі. Хаця ў тых жа Ціхінічах, да слова, праблему адсутнасці клуба часткова вырашылі шляхам перадачы пад культустанову першага паверха будынка сельвыканкома. Мікалай Вайцянкоў і Мікалай Кажанаў паабяцалі падтрымаць вяскоўцаў у справе аднаўлення работы былой спартзалы Ільічоўскай фабрыкі, перададзенай камунальнікам, — на замену падлогі тут патрабуецца каля 6 мільёнаў рублёў. Падзяляючы занепакоенасць ільічоўцаў, што адчуваюць цяжкасці ў апрацоўцы сваіх прысядзібных участкаў і нарыхтоўцы кармоў для хатняй жывёлы, Мікалай Вайцянкоў, тым не менш, адрасаваў гэтыя пытанні мясцовым уладам, якія пакуль яшчэ праяўляюць інертнасць у стварэнні пад “апекай” сельвыканкома, “пад дахам” камунальнай або бытавой служб раёна адпаведнай структуры, якая б вырашала гэтыя праблемы вяскоўцаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter