«Не столькi пра дасягненнi, колькi пра перспектывы...»

На Глушчыне людзi робяць з тэлевiзараў акварыумы

Глушчына – край лясны i азёрны, дзе ахвотна адпачываюць людзi як з блiжэйшых гарадоў, так i з далёкага замежжа. Але лес – гэта не толькi месца адпачынку, але i важная крынiца даходаў. Гэта разумеюць у Глускiм лясгасе, мiж iншым, адным з лепшых у Магiлёўскай вобласцi. На працягу амаль дзесяцi гадоў яго ўзначальвае Iван Вяргун.

— Вырабляем прадукцыю як для мясцовых спажыўцоў, так i на экспарт, — расказвае Iван Сяргеевiч. – Штогод павялiчваем аб’ёмы. Бяром якасцю: адпраўляем пакупнiкам ацылiндраваную нарыхтоўку, абразныя матэрыялы, а таксама сталярныя вырабы – дзверы, аконныя рамы, плiнтусы i iншае. Шчэпкi для палiва адгружаем мясцовай ЖКГ i на Асiповiцкую ЦЭЦ, тэхналагiчную – бабруйскаму «ФанДОКу». Нiшто не прападае, усё iдзе ў справу. Мiж iншым, сёлета амаль на трохстах гектарах узноўлены лесапа­садкi.

Прырода дала Глушчыне, здаецца, усё, што магла: лясы, рэкi, багацце падземных нетраў – «чорнае золата», якое тут здабываюць з другой паловы мiнулага стагоддзя.

Праўда, не надта пашанцавала на ўрадлiвыя глебы. Адны пяскi i суглiнкi, але i на гэтых землях глушчане навучылiся вырошчваць даволi высокiя ўраджаi. Аб гэтым сведчыць бягучы год: атрымана на 10 тысяч тон больш зерня, чым летась. Камбайнер СВК «Слаў­гарадскi» Вiталь Дземiдзенка стаў пераможцам рэспублiканскага спаборнiцтва i атрымаў ўзнагароду з рук кiраўнiка краiны на «Дажынках» у горадзе Кобрыне. — Нашы поспехi, — дзелiцца кiраўнiк Глускага райсельгасхарчу Юрый Дымша, — гэта не толькi вынiк напружанай працы, але i сведчанне якасцi тэхналогiй вырошчвання сельгаскультур.

За раслiнаводствам паспявае i жывёлагадоўля. Надоi малака ад каровы павялiчылiся за апошнi час больш чым на тысячу кiлаграмаў у год. Пад гэтым паказчыкам – трывалы падмурак: пабудаваны сучасныя жывёлагадоўчыя фермы, у аграгарадках з’явiлiся маладыя кадры. Нельга не сказаць пра кiраўнiка раёна Аляксандра Багеля. Чацвёрты год старшыня на адказным пасту. I вынiкi яго дзейнасцi бачны, хаця сам Аляксандр Iванавiч меней за ўсё гаворыць пра дасяг­неннi, а болей пра перспектыву, пра тое, што трэба зрабiць яшчэ.

У цэнтральным скверы разбiлi Алею герояў, якая вельмi пасуе да барэльефа класiка беларускай лiтаратуры глушчанiна Сяргея Грахоўскага. Вядомыя лю­дзi не забываюць сваiх землякоў. Часта наведваюцца на сваю радзiму прафесар Еўрапейскай акадэмii мастацтваў Валерый Захарынскi, народны артыст рэспублiкi, кампазiтар Валерый Iваноў, былы намеснiк старшынi Магiлёўскага абл­вы­канкама, дэпутат Палаты прад­стаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Анатоль Глаз.

 

Другое жыццё тэлевiзару, якi адслужыў сваё, даў Андрэй ГРАМЫКА. Умелец уманцiраваў у яго акварыум, i цяпер гэты цуд упрыгожвае мясцовы РАУС. Гэта не адзiная работа Андрэя. Дома ў яго вялiкi самаробны акварыум, уманцiраваны ў сцяну, два трактары асабiстай канструкцыi.

 
 

Паркi i скверы Глуска аб’яўлены зонамi цвярозасцi.

 
 

Няпростая справа – выхаванне дзяцей, ды яшчэ ў дзiцячым доме сямейнага тыпу. У Тамары САВIНАЙ з вёскi Устрэхi – дзесяць. Усе дзеткi рознабакова развiтыя, спяваюць, iграюць на музычных iнструментах, пiшуць вершы. Добрыя памочнiкi па гаспадарцы, у хаце заўсёды трымаюць парадак, а яна ў iх зусiм немалая – 200 квадратных метраў. Моцная гаспадарка – 30 сотак зямлi, каровы, цялушка, гусi ды iндыкi.

 
 

       Беларус Андрэй МЕСНIК i яго жонка-сiбiрачка Соф’я жывуць у вёсцы Заелiца. У iх трое дзяцей. Удваiх працуюць у Доме рамёстваў, дзе кiруюць гурткамi лозапляцення i саломкi, у якiх займаюцца 48 падлеткаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter