Нашкодзіла навальніца

Разрад маланкi трапiў у 40-гадовага жыхара вёскi Глiнная Слабада Рэчыцкага раёна ў той час, калi ён на полi пасвiў статак кароў. У вынiку мужчына загiнуў. Па звестках, атрыманых карэспандэнтам «Р» у Гомельскiм абласным упраўленнi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях, у вынiку прыроднай стыхii за непрацяглы тэрмiн было парушана электразабеспячэнне Ельскага i Нараўлянскага раёнаў, але сiламi энергетыкаў яно было хутка адноўлена.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter