Наперадзе зноў зялёнае мора

Некаторыя гаспадаркі рэспублікі пачалі другі ўкос шматгадовых траў На чарговы круг выйшлі ў Брэсцкай, Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Сумарна касілкі прайшліся па палях у 20,3 тыс. га, што складае 2,5 % ад агульнай плошчы. Весці размову пра масавую ўборку можна будзе пасля пераадолення 5-працэнтнай мяжы. А тым часам у іншых сельгасарганізацыях завяршаецца першы ўкос. Усяго, па даных Мінсельгасхарчу на раніцу 19 чэрвеня, тэхніку чакаюць яшчэ на 7,7 % зялёных зямель, або на 101,9 тыс. га. Больш за ўсё працы на поўначы краіны: на Віцебшчыне травы падрастаюць на 110 тыс. га (45,5 %). Блізкія да завяршэння гаспадаркі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, дзе скошана 90,2 % і 97,8 % плошчаў. На Міншчыне, Магілёўшчыне і Гомельшчыне план перавыканалі на 6,8 %, 6 % і 2,2 % адпаведна. Усяго аграрыі нарыхтавалі больш як 6,3 млн. тон сенажу (48,1 % ад задання), 282,4 тыс. тон сена (41,7 %), 132 тыс. тон сіласу (0,9 %). Разам яны ўяўляюць сабой звыш 1,9 млн. тон кармавых адзінак. Яшчэ больш за 3,4 млн. тон зялёнай масы выкарыстана на корм жывёле з пасьбой і падкормкай. На здымку: вымпел механізатару ЗАТ «Агракамбінат «Зарына» Сяргею ПАЛУШКІНУ ўручае старшыня Магілёўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Валерый РАЗГАНАЎ. Фота: БЕЛТА

Некаторыя гаспадаркі рэспублікі пачалі другі ўкос шматгадовых траў

На чарговы круг выйшлі ў Брэсцкай, Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Сумарна касілкі прайшліся па палях у 20,3 тыс. га, што складае 2,5 % ад агульнай плошчы. Весці размову пра масавую ўборку можна будзе пасля пераадолення 5-працэнтнай мяжы.

А тым часам у іншых сельгасарганізацыях завяршаецца першы ўкос. Усяго, па даных Мінсельгасхарчу на раніцу 19 чэрвеня, тэхніку чакаюць яшчэ на 7,7 % зялёных зямель, або на 101,9 тыс. га. Больш за ўсё працы на поўначы краіны: на Віцебшчыне травы падрастаюць на 110 тыс. га (45,5 %). Блізкія да завяршэння гаспадаркі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, дзе скошана 90,2 % і 97,8 % плошчаў.

На Міншчыне, Магілёўшчыне і Гомельшчыне план перавыканалі на 6,8 %, 6 % і 2,2 % адпаведна.

Усяго аграрыі нарыхтавалі больш як 6,3 млн. тон сенажу (48,1 % ад задання), 282,4 тыс. тон сена (41,7 %), 132 тыс. тон сіласу (0,9 %). Разам яны ўяўляюць сабой звыш 1,9 млн. тон кармавых адзінак. Яшчэ больш за 3,4 млн. тон зялёнай масы выкарыстана на корм жывёле з пасьбой і падкормкай.

На здымку: нарыхтоўка сенажу.

Фота: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter