Ні на таго нарваўся

Немалое псіхалагічнае ўзрушэнне давялося перажыць дваццацідзевяцігадоваму гамяльчаніну, калі ўвечары на адной з цэнтральных гарадскіх вуліц невядомы, якога ён падвозіў на ўласным аўтамабілі, пад пагрозай нажа запатрабаваў у яго залаты пярсцёнак і наяўныя грошы. Разгубленасць была нядоўгай, пасля чаго вадзіцель аказаў рабаўніку адчайнае супраціўленне. Не чакаючы такога павароту падзей, нападаючы збег. Але неўзабаве быў затрыманы супрацоўнікамі аддзела “Ахова”. Рабаўнік, раней асуджаны жыхар Гомеля, змешчаны ў следчы ізалятар Цэнтральнага АУС, супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter