«Мы – беларусы!»

На гэтым здымку Вiктар Дзмiтрыевiч Лядзецкi. Апрануты ў святочны касцюм, чысцюткая, старанна адпрасаваная кашуля, на грудзях прышпiлены ўзнагароды: ордэн Айчыннай вайны II ступенi, медалi “За адвагу”, “За вызваленне Варшавы”, “За перамогу над Германiяй”. Побач з iмi пачэснае месца займае i ордэн “Знак Пашаны” як адзнака сумленнай, плённай працы. Асветлены сонцам падворак дыхае ў твар свежым, поўным ляснога водару паветрам. А лес – вось ён, зусiм побач, сваiмi зялёнымi шатамi падступiў да платоў, прыцiснуўся да гаспадарчых пабудоў хутара Рудзьма, што на лясной мяжы Карэлiцкага раёна i Стаўбцоўшчыны. Лес шумiць, гамонiць патаемна. Гэтую самотную размову Вiктар Дзмiтрыевiч можа слухаць бясконца, бо лес – неад’емная частка яго жыцця, а дакладней – усё жыццё. Колькi беглi гады-летуценнi — жыў, працаваў тут, на зялёных абшарах Налiбоцкай пушчы, леснiком Старынскага ляснiцтва...

На гэтым здымку Вiктар Дзмiтрыевiч Лядзецкi. Апрануты ў святочны касцюм, чысцюткая, старанна адпрасаваная кашуля, на грудзях прышпiлены ўзнагароды: ордэн Айчыннай вайны II ступенi, медалi “За адвагу”, “За вызваленне Варшавы”, “За перамогу над Германiяй”. Побач з iмi пачэснае месца займае i ордэн “Знак Пашаны” як адзнака сумленнай, плённай працы.

Асветлены сонцам падворак дыхае ў твар свежым, поўным ляснога водару паветрам. А лес – вось ён, зусiм побач, сваiмi зялёнымi шатамi падступiў да платоў, прыцiснуўся да гаспадарчых пабудоў хутара Рудзьма, што на лясной мяжы Карэлiцкага раёна i Стаўбцоўшчыны. Лес шумiць, гамонiць патаемна. Гэтую самотную размову Вiктар Дзмiтрыевiч можа слухаць бясконца, бо лес – неад’емная частка яго жыцця, а дакладней – усё жыццё. Колькi беглi гады-летуценнi — жыў, працаваў тут, на зялёных абшарах Налiбоцкай пушчы, леснiком Старынскага ляснiцтва.

Яму ў простых жыццёвых клопатах не заўсёды ёсць час успамiнаць лiхалецце Вялiкай Айчыннай вайны, жорсткiя баi пры фарсiраваннi Вiслы i Одэра, калi быў паранены, сяброў-аднапалчан.

Нiякi земляробскi занятак не можа згладзiць, загаiць перажытае. Пры сустрэчах-бяседах яшчэ i яшчэ раз, нiбы ўвачавiдкi, праходзяць перад ветэранам усе перамераныя ў баях ваенныя шляхi-дарогi да пераможнага 1945-га.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter