Можно ли научиться писать стихи?

В литературе количество не всегда переходит в качество, не действует выслуга лет.
В литературе количество не всегда переходит в качество, не действует выслуга лет... Артюр Рембо все сказал в поэзии уже до 18 лет. Максим Богданович успел издать всего одну книжку... И тот и другой остались в истории. А авторы многих увесистых томов бесследно ушли во тьму неизвестности. Поэзия вдруг, незванно приходит к шестнадцатилетнему юнцу - а иной всю жизнь догоняет ее и не может понять, почему он, умный, душевный, много изведавший, так и не рассмотрел ее ускользающей красоты, не научился передавать ее в словах. Бесспорно одно - на этой земле всегда будут рождаться поэты. На заседаниях молодежного клуба "Лiтаратурнае прадмесце", который вот уже почти год собирается при газете "Советская Белоруссия", много дискутируют о поэзии и ее природе. Хотя молодые пробуют себя и в драматургии, и в прозе, и в критике... Одни продолжают "традицию", другие пребывают в авангардистских (постмодернистских, логоформистских и т.д.) поисках. Рогнед Малаховский учится на факультете банковского дела, Вика Тренас и Виктор Иванов - на филфаке, Юля Новик - в лингвистическом университете. Алесь Спицын осваивает биологию, а Татьяна Будович - историю. Змитер Артюх недавно окончил журфак и работает на Белорусском телевидении, Оксана Спринчан и Игорь Клепиков - сотрудники издательства "Белорусская Энциклопедия"... Но все они молоды, дерзки и талантливы, пусть не всегда все получается. Людмила РУБЛЕВСКАЯ, поэтесса, руководитель "Лiтаратурнага прадмесця". Змiцер Арцюх Сны мае - зламаныя рыфмоукi. Два радкi. Шматкроп`е - i абзац. Вобразы, як божыя кароукi, Новым танцам зноу шукаюць пляц. Я шапчу. Пускаю iх на неба, Хай лятуць, бо там чакае Бог. Прамаучу, што ты мне сення трэба. Сам пусцiу. Трымаць цябе не змог. * * * Алесь Спiцын Мая душа не нараджала колас, Пакуль яе, як нiву, не узарау. Калi сарвау свой аперэтны голас, Я ад душы нарэшце заспявау. За мной гады - i не малы я днямi, А пачынаю з голага лiста - Я з абразоу садрау парчу i камнi, Каб мне за iмi не забыць Хрыста. Так, многагрэшны я у сваiм штукарстве. Пра што мне марыць i аб чым малiць? Хай годныя раздзеляць валадарства - А мне б з табою раны раздзялiць! * * * Таццяна Будовiч Якое шчасце быць паэтам! Душа мая, твой цень самотны Iзноу прымае радасць гэту I гэты вечар цiхi, слотны. I дзень за днем вядзе у нiкуды З героямi чарговай кнiгi. I шчасце усе у чаканнi цудау. У зманным подыху адлiгi. * * * Усевалад Гарачка Больш не стану расказваць пра снег, Пра яго прыгажосць. Каб расказваць пра снег, Трэ халодныя рукi, Халодныя вочы паэта, Халоднае сэрца. Снег раскажа пра снег, Снег пачуе. Хто чуе - той робiцца снегам. * * * Мiкола Кандратау Мы незнаемыя былi, Пакуль не стрэлiся паглядам. Хвiлiны хуткiя цяклi з нябес празрыстым вадаспадам. Шкляныя сцены нематы разбiць мы не пасмелi словам, i вераснеускiя сляды дажджамi змыла паступова. Хай не сустрэцца нам нiдзе : нi у гэтым краi нi за краем - у Пана Бога на судзе мая душа тваю пазнае. * * * Iгар Клепiкау Горад Скрыжаваннi вулiц... Бетонныя злепкi сняжынак Соцень апошнiх зiм. Сталагмiты будынкау... вынiк тысяч мiнулых цеплых кiслотных дажджоу. Горад... Шнар на твары зямлi Ад сутыкнення з намi... * * * Андрэй Ключнiкау Я даведауся, колькi дзен На зямлi мне жыць засталося. Мне падауся мой лес пракленам, Што хацелася, адбылося. На каленях цяпер маладзiк, Што трымацца не здольны прама. Я чакаю апошнi цягнiк, Каб даехаць да Вострай Брамы. * * * Рагнед Малахоускi Чаму я успомнiу даунiя хвiлiны, Калi плылi былога шчасця ноты? На вуснах горыч вогненнай калiны, А сэрца зноуку прагне адзiноты. На шчодрай гронцы спелага кахання Адлюстраванне зманлiвага раю. Мне не знайсцi адказу на пытанне, Пакуль яшчэ жыву, пакуль кахаю. * * * Юлiя Новiк Кажуць, усе ужо створана. А я замяню словы зорамi - Нiводная з iх не пауторыцца. * * * Давай сустрэнемся на Месяцы. Ты трапiш на яго па лесвiцы. Стварыць якую дапамогуць сны, Дзе я была у галоунай ролi. Не вер, што ланцугоу зямных, Iх прыцягнення, не адолець. На Месяцы не будуць турбаваць. Тут час у непрытомнасцi застыу. Змагла б я толькi зоркам дараваць, Калi б з-за iх сюды спазнiуся ты. * * * Сяргей Патаранскi Накцюрн Самотнай жнiвеньскай начы разбiла неба кубак цемны, згубiушы у небыццi ключы ад дзен мiнулых, шчасцем цеплых. Здаецца, скончылася усе, i жнiвень - наша папялiшча, дзе добры час ад нас уцек, а холад злосны мары нiшчыць. * * * Аксана Спрынчан Стала часта палiваць кветкi, выглядаючы цябе праз вакно. Кветкi захлынулiся ад майго чакання. Цяпер баюся глядзець праз краты з мертвых сцяблiн... * * * Вiка Трэнас Я без цябе, як верш недапiсаны, Нiбы каханкам паламаны бэз, Як выкляты анел, з табой цi без - З душой, як ранай Незабiнтаванай. Сплятаю словы гнуткiя старанна. Нiшто не вечна, створанае мной. Адно нiбыта ты нiбыта мой, I вершык - ранай Незабiнтаванай. * * * Марыя Шамякiна Зiмовая калыханка Бачыш, дзяучынка, як снежная фея За муляжамi будынкау - завея. Тут лiхтары адмяраюць прастору. Горад-акварыум марыць пра мора. Горад-акварыум, Штучны будынак. I лiхтары - падабенствы iльдзiнак. Гэты будынак, нiбы карабель, Мачты зламау ды на бок нахiлiуся. Скарбы згубiу з невядомых зямель, I на чароуныя камнi забыуся. Бачыш - яны там чакаюць цябе. Не пралятае над горадам птах. Ноччу пяе калыханку бабуля. Узiмку лiчыць не кiдае у лясах Час Ужо ахрыплая зранку зязюля. * * * Татьяна Протасевич Портрет на стене. В рамке сковано время. Как будто в окне, но застыло на миг. И девушка, сидя, как будто бы дремлет. И рядом - сидящий у древа старик. И замерло все, и природа, и люди. Под кистью художника краски легли. Никто никогда их теперь не разбудит. Их нет. Лишь в картине остаться смогли.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter