Менш інфляцыя — ніжэй стаўкі

Умацаванне беларускага рубля, запавольванне інфляцыйных працэсаў і шэраг іншых прычын дазволілі знізіць яшчэ на 1 працэнтны пункт стаўку рэфінансавання і ўліковую стаўку Нацыянальнага банка. З 6 красавіка яны складуць 15 працэнтаў гадавых, паведаміла упраўленне інфармацыі галоўнага банка краіны са спасылкай на рашэнне яго праўлення.
Умацаванне беларускага рубля, запавольванне інфляцыйных працэсаў і шэраг іншых прычын дазволілі знізіць яшчэ на 1 працэнтны пункт стаўку рэфінансавання і ўліковую стаўку Нацыянальнага банка. З 6 красавіка яны складуць 15 працэнтаў гадавых, паведаміла упраўленне інфармацыі галоўнага банка краіны са спасылкай на рашэнне яго праўлення. Пры гэтым, адзначаюць у Нацбанку, за I квартал абменны курс беларускага рубля ўмацаваўся ў адносінах да расійскага рубля на 0,7 працэнта, да долара – на 0,8 і да еўра – на 5,6 працэнта. Па звестках Мiнстату, у студзені—лютым тэмп росту спажывецкiх цэн склаў 1,7 працэнта, або 0,8 працэнта ў сярэднім за месяц (летась за такі ж перыяд ён быў 3,8 і 1,9 працэнта адпаведна). За першыя тры тыдні сакавіка інфляцыя яшчэ запаволілася і склала 0,4 працэнта. Нанава ўстаноўленыя стаўкі па-ранейшаму забяспечваюць вышэйшую даходнасць рублёвых дэпазiтаў (асабліва тэрміновых) у параўнаннi са зберажэннямi ў замежнай валюце. Акрамя таго, яны засцерагаюць уклады ў нацыянальнай валюце ад абясцэньвання, а таксама даюць магчымасць зрабiць крэдыты яшчэ таннейшымi і больш даступнымі. Як вядома, Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі краіны на 2005 год прадугледжана, па меры запавольвання інфляцыйных працэсаў узровень стаўкі рэфінансавання напрыканцы года знізіць да 9—12 працэнтаў гадавых.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter