Магілёву прысвячаецца

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 12 лiпеня выпусцiў у абарачэнне памятныя манеты, прысвечаныя г.Магiлёву, серыi “Гарады Беларусi”: срэбную — намiналам 20 рублёў i медна-нiкелевую — намiналам 1 рубель.
На пярэднiм баку манет размешчаны: у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi (на срэбнай – вага каштоўнага металу ў чысцiнi i проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗІН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай. На адваротным баку размешчаны: у цэнтральнай частцы – рэльефная выява панарамы Магiлёва з гравюры XVIII стагоддзя, злева ўверсе – рэльефнае адлюстраванне герба абласного цэнтра, па крузе надпiсы: уверсе справа – МАГІЛЁЎ; унiзе злева – ГАРАДЫ БЕЛАРУСІ. Манеты адчаканены: срэбная – якасцю “пруф”, медна-нiкелевая – “пруф-лайк”, тыражом па 2000 штук кожная. Гэтыя памятныя манеты з’яўляюцца законным плацёжным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter