Лепшыя з лепшых

У Магілёве пятнаццаці лепшым уручылі прэмію «Чалавек года»

У Магілёве ўручылі прэмію «Чалавек года».

Высокага звання ўдастоены пятнаццаць лепшых прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, работнікаў сацыяльнай сферы, якія ў мінулым годзе дабіліся значных вынікаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці.

Сярод іх — дырэктар холдынга «Бабуліна крынка» Ігар Кананчук, дырэктар Магілёўскага камбіната сілікатных вырабаў Васіль Пац, начальнік службы цепласетак Горацкага КУВП «Камунальнік» Віктар Казакевіч, майстар будаўніча-мантажных работ ДУК ДСП «Касцюковіцкая ПМК № 260» Віктар Бурдэлеў, аператар свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм ААТ «Агракамбінат «Усход» Магілёўскага раёна Наталля Грышчанка, настаўнік біялогіі абласнога ліцэя № 3 Наталля Колчына і іншыя.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter