Лепш менш, ды лепш

Анатоль Тозік: Прыём у педагагічныя ВНУ неабходна скарачаць

Прыём у педагагічныя ВНУ Беларусі неабходна скарачаць

Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік, адказваючы на пытанні парламентарыяў у час сумеснага пасяджэння дзвюх палат парламента.

На думку віцэ-прэм’ера, неабходна павышаць планку пры прыёме выпускнікоў у педагагічныя ВНУ. Магчыма, гэта варта рабіць, абапіраючыся на рэкамендацыі педсавета школы.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія рыхтуюць настаўнікаў, сёння выпускаюць у два разы больш выпускнікоў, чым два дзесяцігоддзі таму. Так, у 1990 годзе было 4,7 тысячы выпускнікоў педагагічных ВНУ, у 2012-м — ужо 9,9 тысячы. Пры гэтым колькасць вучняў зменшылася з 1,5 мільёна да 912 тысяч чалавек. «Больш за трэць маладых педагогаў з прафесіі сыходзіць праз 2—3 гады, — кажа Анатоль Тозік. — З Міністэрствам адукацыі мы сур’ёзна аналізуем гэту сітуацыю. Прыём у педагагічныя ВНУ Беларусі неабходна скарачаць».

Выкарыстоўваючы гэтыя рэсурсы, можна будзе вырашыць многія пытанні: напрыклад, павялічыць стыпендыі, у тым ліку студэнтам найбольш запатрабаваных педагагічных спецыяльнасцей, забяспечыць усіх іншагародніх інтэрнатамі, павысіць заработную плату настаўнікам і г.д.

«Рэформы ў адукацыі ўжо павінны скончыцца — такая пазіцыя кіраўніка дзяржавы, урада, — працягвае Анатоль Тозік. — Павінна ісці спакойнае, асэнсаванае, глыбока прааналізаванае развіццё ўсёй сістэмы адукацыі».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter