У Мiнску арганізуюць каля 30 дадатковых пляцовак для гандлю кветкамі

Кветкавы настрой

Напярэдадні 1 верасня Мінгарвыканкам рассакрэціў месцы, дзе бацькам выгадней за ўсё набыць для дзіцяці букет на першую школьную лінейку. У Галоўным упраўленні спажывецкага рынку ведамства сказалі, што каб максімальна задаволіць пакупніцкі попыт, 30 і 31 жніўня ў горадзе арганізуюць каля 30 дадатковых пляцовак для гандлю кветкамі.



Часовыя пункты продажу размесцяцца ў кропках актыўных пакупніцкіх патокаў. Напрыклад, у пераходах чыгуначнага вакзала і на шасці станцыях метрапалітэна: «Пятроўшчына», «Уручча», «Магілёўская», «Інстытут культуры», «Малінаўка», «Каменная Горка». 30 жніўня «ДарАРС»   будзе рэалізоўваць тут кветкі        з 12 гадзін дня, а 31 жніўня —          з 7 раніцы і да апошняга кліента.

Букеты будуць адпускаць па зацверджаных цэнах айчынных вытворцаў. Напрыклад, ружы даўжынёй 40 сантыметраў — 16 тысяч за штуку, 50 сантыметраў — 21 тысячу, 60 сантыметраў — 24 тысячы. Герберы можна будзе набыць ад 9 да 10 тысяч за кветку, за кожную альстрамерыю прыйдзецца аддаць 12 тысяч.

У залежнасці ад запыту і таўшчыні кашалька фларысты падбяруць упакоўку. Зараз абгортка для букета каштуе ад 5 да 30 тысяч. Кветачнікі кажуць, што напярэдадні 1 верасня цана ўзрастае на 20—30%. Для дэкору букета фларысты часта выкарыстоўваюць гіпсафілу. Кошт букеціка, сабранага з яе дапамогай, пачынаецца ад 200 тысяч.

Традыцыйна у гэтыя дні пашыраць асартымент кветак спецыялізаваныя крамы, універмагі, гіпермаркеты і гандлёвыя цэнтры. Нарэшце, шырокі выбар букетаў прапануюць на тэрыторыі Камароўскага рынку.

Іна ГАРБАЦЕНКА

gorbatenko_inna@mail.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter