Обзор книг Маргариты Латышкевич "Наш дом" и Су Ши "Полых усходняга схiлу"

Курганы и лепестки

Маргарыта Латышкевiч. Наш дом. Мiнск, Мастацкая лiтаратура, 2018.


Падчас мiнулагодняга Дня беларускага пiсьменства Маргарыце Латышкевiч была ўручана Нацыянальная лiтаратурная прэмiя ў намiнацыi «Дэбют». На сёлетнiм свяце ў Iванава запланавана прэзентацыя новай кнiгi лаўрэата, што выйшла ў серыi «Час 21». У зборнiк увайшлi апавяданнi i дзве аповесцi ў жанры фэнтэзi. Маргарыта выдатна ведае фальклор i сусветную мiфалогiю, таму ў яе творах вы можаце сустрэць цалкам праўдападобных беларускiх эльфаў. Чаму не? Жывуць у пячорах, у лясным краi пад назвай Курганова Поле, маюць залатыя валасы i зялёныя вочы... I не вельмi любяць сыноў чалавечых. Хаця ўсялякае здараецца: дачка курганнага князя Марэна пакахала паляўнiчага i сышла ў свет людзей... Аж пакуль муж не спалiў яе лебядзiнае футра, каб зноў не ператварылася ў птушку. Дзiкi Гон, мадыфiкацыя Дзiкага Палявання, лётае, Кашчэй Бессмяротны ў аблiччы курганнага рыцара вартуе межы... Увогуле ў гэтым фэнтэзi многае падасца пазнавальным, асаблiва тым, хто чытаў цыкл Сапкоўскага пра Ведзьмака. Апавяданнi — зусiм iншы сусвет.... Асаблiва аўтару ўдаюцца тыя, што распавядаюць пра дзяцей i падлеткаў. «Кожная трынаццацiгадовая дзяўчына мусiць быць закаханай. Гэта — аксiёма. Iначай няма пра што пашаптацца з сяброўкамi на перапынку, няма пра што перапiсвацца з суседкай на ўроку геаграфii». Дакладныя псiхалагiчныя назiраннi, разуменне, што праблемы дзяцей не менш важныя, чым у дарослых, бо менавiта цяпер акрэслiваецца лёс, даюцца вартасцi i заганы... Вось аўтар глядзiць на першакласнiкаў i бачыць, хто з iх будзе альтруiстам, хто праб’ецца ў начальнiкi, хто стане закамплексаваным няўдачнiкам... Ёсць у зборнiку некалькi iншародныя гумарэскi, замалёўкi, нешта падобнае да скетчаў. Уражанне, нiбы пад адной вокладкай — тры кнiгi. Што ж, болей верагоднасцi, што чытач знойдзе цiкавае для сябе.

Су Шы. Подых усходняга схiлу. Мiнск, Мастацкая лiтаратура, 2018.


Яшчэ адна навiнка, якая прэзентуецца на Днi беларускага пiсьменства, — новы зборнiк серыi «Светлыя згадкi: паэты Кiтая». Вершы паэта XI стагоддзя Су Шы перакладалi беларускiя паэты розных пакаленняў — Таццяна Сiвец, Веранiка Жукавец, Навум Гальпяровiч, Алесь Емельянаў–Шыловiч. Тым цiкавей, бо перакласцi гэтыя невялiкiя творы, дзе ўсё на найтонкiх нюансах, дзе кожнае слова мае безлiч трактовак, надзвычай складана. Трэба ўлiчваць i гiстарычны кантэкст, i шматколернасць традыцыi... Напрыклад, у вершы, якiм адкрываецца зборнiк, згадваецца старажытны абрад, калi немаўля купалi на трэцi дзень пры поўнi. I адначасова горкi гумар аўтара ўцямны чытачу ўсiх часоў:

Усе, купаючы дзяцей, жадаюць, каб яны

Былi разумнымi, ды мне не трэба той маны.

Я быў разумны i цярпеў, таму жадаю, сын,

Каб ты дурны быў — i тады высокi мецьмеш чын!

Зразумела, ёсць тут знаёмае нам па ўсходняй паэзiii ўгляданне ў дробязi, любаванне прыродай, дзе за кожнай кропляй, каменьчыкам i кветкай — фiласофiя быцця.

Голле ляжыць на зямлi,

Глей чарнее рачны.

Рэдкiх дрэў каранi

Шэрань прыкрыла ўначы.

Дзiўна, але перакладчыкам сапраўды ўдалося нейкiм чынам сiнтэзаваць кiтайскую i беларускую рэчаiснасць. Пераклады суправаджаюцца арыгiналамi i малюнкамi, густоўна выкананымi сучасным мастаком з Беларусi Камiлем Камалам.

Издания для обзора предоставлены книжным магазином «Академическая книга», Минск, пр-т Независимости, 72.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter