Концерт камерного хора пройдет 3 марта в Национальном художественном музее

3 сакавіка ў Мастацкім музеі адбудзецца канцэрт у рамках выставы скульптуры і графікі Аляксандра Фінскага.

Фото из архива «СБ»

Фармат жывога гучання абраны нездарма: вялікая колькасць работ майстра прысвечана музыцы, пагэтаму спевы ў выставачнай зале створаць асаблівую атмасферу адзінства гармоніі гуку і формы. У канцэрце наведвальнікі праслухаюць вядомыя творы Баха, джазавае папуры на тэмы Моцарта, апрацоўкі народных песень, сучасную беларускую і замежную музыку ў выкананні Дзяржаўнага камернага хору пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай. У канцэрце прыме ўдзел лаўрэат міжнародных конкурсаў піяніст Іван Фінскі.

Арганізатары паведамляюць, што колькасць месцаў абмежавана, а сам канцэрт пройдзе на чацвёртым паверсе выставачнага корпуса Мастацкага музея (К. Маркса, 24).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter