Музыкальный театр приглашает окунуться в мир Иоганна Штрауса

Казкі венскага лесу

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр рыхтуе гала-канцэрт «Казкі венскага лесу», дзе плануе пазнаё­міць слухачоў з чароўнымі гукамі вальсаў, полек, кадрыляў Штрауса.

wikimedia.org
Два стагоддзі таму танцавальную музыку лічылі несур’ёзнай. Сітуацыя змянілася, калі на музычным неба­схіле заззяла зорка легендарнага аўстрыйскага кампазітара і дырыжора Іагана Штрауса. Ужо ў шасцігадовым узросце ён напісаў свой першы вальс. Дырыжорскі дэбют Іагана адбыўся 15 кастрычніка 1844 года, і ўжо тады публіцы стала зразумела, што перад ёй будучы Кароль вальса.

Усяго за сваё жыццё Штраус напісаў 168 вальсаў, 117 полек, 73 кадрылі, 43 маршы, 31 мазурку, 15 аперэт, камічную оперу і балет. Акрамя таго, у ХХ стагоддзі на аснове яго вальсаў былі створаны балеты.

— Шэдэўры Іагана Штрауса — не проста музыка для танцаў. Сёння яны разглядаюцца як самастойныя творы, якія валодаюць мастацкай каштоўнасцю, — упэўнены ў Музычным тэатры. — Наведаўшы 26 студзеня наш гала-канцэрт «Казкі венскага лесу», вы пачуеце толькі малую частку з таго, што стварыў майстар, але гэта сустрэча з несмяротнай спадчынай генія не пакіне вас абыякавымі.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter