Казка для кожнага дзіцяці

Напярэдадні Новага года ва ўсіх рэгіёнах Міншчыны пройдуць дабрачынныя святы ў рамках акцыі «Нашы дзеці».
Напярэдадні Новага года ва ўсіх рэгіёнах Міншчыны пройдуць дабрачынныя святы ў рамках акцыі «Нашы дзеці».

Яны ладзяцца для дзяцей з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, дзяцей-сірот, выхаванцаў прытулкаў і пацыентаў дзіцячых аддзяленняў бальніц. Традыцыйна падарыць дзецям свята спяшаюцца кіраўніцтва і супрацоўнікі аблвыканкама, кіраўнікі раённых выканаўчых камітэтаў, арганізацый і прадпрыемстваў, дэпутаты. Так, у Мядзельскім гарадскім Доме культуры адбу¬дзецца дабрачыннае свята для таленавітых дзяцей, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў «У гасцях у Снежнай каралевы», а ў Мар’інагорскай гімназіі — мюзікл «Навагодняя ноч у музеі».

Мінскую абласную дзяржаўную спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху плануе наведаць міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч, а Вілейскую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы — міністр культуры Барыс Святлоў. У Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы на навагодні баль чакаюць старшыню Мінаблвыканкама Сямёна Шапіру.

Марына БАРАДАЎКА, «Р»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter