Капейка рубель зберажэ

У тралейбусах Магілёва будуць прымаць купюры 10 і 20 рублёў

Аплаціць праезд у тралейбусах Магілёва да канца сакавіка можна купюрамі наміналам 10 і 20 рублёў.

Такое рашэнне прынялі ў гарэлектратранспарце сумесна з банкам для выгоднасці гараджан. А вось у аўтобусах Магілёва такія купюры кандуктары не прымаюць.

Нагадаем, што з 1 сакавіка гэтага года купюры 10 і 20 рублёў выйшлі з абароту. Цалкам яны страцяць плацежаздольнасць і не будуць лічыцца грашамi з 1 красавіка 2014 года.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter