Канстытуцыі Каралеўства Нарвегіі прысвечана...

Пад старшынствам кіраўнiка рады таварыства “Беларусь—Нарвегія” Аляксандра Шабаліна ў сталічным Доме дружбы прайшло вельмі змястоўнае і цікавае пасяджэнне “круглага стала”. Яно было прысвечана Дню Канстытуцыі Каралеўства Нарвегіі, які святочна адзначаецца насельніцтвам гэтай скандынаўскай краіны 17—18 мая. Нарвегія — адна з тых краін, дзе захавалася манархічная форма кіравання, аднак жа ўлада манарха абмежавана Канстытуцыяй. Аб гісторыі яе стварэння, адметных рысах распавядала ў сваім выступленні кандыдат палітычных навук дацэнт факультэта міжнародных адносін Белдзярж-універсітэта Юліяна Малевіч. Паведамленні аб сістэме адукацыі ў Нарвегіі зрабіла намеснік старшыні рады таварыства “Беларусь—Нарвегія”, выкладчыца сталiчнай гімназіі № 1 Леакадзія Ефрамкова. Яна, а таксама намеснік дырэктара сярэдняй школы № 25 г. Мінска Алена Кашперка расказалі аб партнёрскіх сувязях паміж беларускімі і нарвежскімі школамі. На пасяджэнні выступілі, задалі свае пытанні многія прысутныя. Адбыўся нефармальны, цікавы абмен думкамі і меркаваннямі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter