Iван Пятровiч Шамякiн

Беларуская лiтаратура панесла непапрауную страту.
Беларуская лiтаратура панесла непапрауную страту. У ноч з 13 на 14 кастрычнiка 2004 года памер Герой Сацыялiстычнай Працы, народны пiсьменнiк Беларусi, акадэмiк Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, лаурэат Дзяржауных прэмiй СССР, Беларусi, прэмii Саюзнай дзяржавы у галiне лiтаратуры i мастацтва Iван Шамякiн. Iван Шамякiн нарадзiуся 30 студзеня 1921 года у весцы Карма Добрушскага раена Гомельскай вобласцi. Скончыу Гомельскi тэхнiкум будаунiчых матэрыялау i быу прызваны на службу у рады Чырвонай Армii. Прайшоу праз усю Вялiкую Айчынную вайну. Пасля дэмабiлiзацыi працавау настаунiкам, вучыуся на завочным аддзяленнi Гомельскага педагагiчнага iнстытута iмя В.I.Чкалава, скончыу Рэспублiканскую партыйную школу. У 1947 годзе быу прызначаны старшым рэдактарам Беларускага дзяржаунага выдавецтва, затым - галоуным рэдактарам альманаха "Советская Отчизна". У гэтым жа годзе стау членам рэспублiканскай пiсьменнiцкай арганiзацыi. Iван Пятровiч Шамякiн - яркi прыклад пiсьменнiка-грамадзянiна, якi свой вялiкi талент прысвяцiу служэнню Айчыне i беларускай лiтаратуры. Заслугi пiсьменнiка адзначаны шматлiкiмi дзяржаунымi узнагародамi. Мастацкiя творы I.П.Шамякiн пачау пiсаць пад час вучобы у тэхнiкуме. Знаходзячыся на фронце, супрацоунiчау у армейскiм друку. Адным з першых ен распрацоувае тэму Вялiкай Айчыннай вайны. У 1945 годзе апублiкавау аповесць "Помста" аб падзеях ваеннага лiхалецця. Усенародная барацьба супраць фашысцкiх захопнiкау стала тэмай i першага рамана "Глыбокая плынь", якi быу высока ацэнены крытыкай i чытачамi. Пяру Iвана Шамякiна належыць самы маштабны у беларускай лiтаратуры твор аб вайне - пенталогiя "Трывожнае шчасце" (1957 - 1965). Пiсьменнiк заужды трымау руку на пульсе часу. Для сваiх творау I.П.Шамякiн выбiрау актуальныя пытаннi, якiя хвалявалi грамадства, з усiм моцам таленту i абвостранага грамадзянскага пачуцця уздымау найважнейшыя сацыяльныя i маральна-этычныя праблемы сучаснасцi. Раманы "Крынiцы" (1956), "Сэрца на далонi" (1963), "Снежныя зiмы" (1968), "Атланты i карыятыды" (1974), "Вазьму твой боль" (1979) i iншыя кнiгi увайшлi у залаты фонд беларускай лiтаратуры. У творах Iвана Пятровiча Шамякiна гарманiчна спалучаюцца дынамiчнае развiцце сюжэта, фiласофскi аналiз жыццевых праблем i глыбокае пранiкненне у псiхалогiю чалавека. Гэтак жа творча пленна i самааддана народны пiсьменнiк Беларусi Iван Шамякiн працавау i у апошнiя гады. Напiсаныя iм аповесцi "Слауся, Марыя", "Пошукi прытулку", "Губернатар" сталi адметнай з`явай у развiццi сучаснай беларускай лiтаратуры. Адначасова з нястомнай творчай працай Iван Пятровiч Шамякiн ажыццяуляу актыуную грамадскую дзейнасць. У 1971 - 1985 гадах ен узначальвау Вярхоуны Савет БССР, неаднаразова выбiрауся дэпутатам Вярхоунага Савета СССР i БССР, быу членам Цэнтральнага Камiтэта Камунiстычнай партыi Беларусi, старшыней Беларускага камiтэта абароны мiру, займау кiруючыя пасады у Саюзе беларускiх пiсьменнiкау. Творчасць I.П.Шамякiна атрымала усенароднае прызнанне i любоу як у Беларусi, так i за яе межамi. Яго раманы, аповесцi i апавяданнi перакладзены на многiя мовы. Па шэрагу з iх створаны кiнафiльмы i тэатральныя пастаноукi. Кнiгi слаунага сына беларускай зямлi, сапрауднага патрыета Iвана Пятровiча Шамякiна назаужды увайшлi у скарбнiцу нацыянальнай культуры. Светлая памяць аб выдатным беларускiм пiсьменнiку i цудоуным чалавеку навечна захаваецца у нашых сэрцах. А.Р.ЛУКАШЭНКА, С.С.СIДОРСКI, Г.В.НАВIЦКI, В.А.ПАПОУ, У.Р.ЛАТЫПАУ, М.У.МЯСНIКОВIЧ, У.Н.ДРАЖЫН, А.В.ПРАЛЯСКОУСКI, В.В.РУСАКЕВIЧ, Л.П. ГУЛЯКА, А.М.РАДЗЬКОУ, А.С.ЯКАБСОН, М.Я.ПАУЛАУ, I.I.ВАШКЕВIЧ, А.М.НОВIКАУ, М.I.ЧАРГIНЕЦ.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter