Поздравление Президента с Днем белорусской письменности

I ёсць Слова

Удзельнiкам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пiсьменства
Удзельнiкам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пiсьменства


Паважаныя сябры!


Сардэчна вiншую вас з Днём беларускага пiсьменства, якi сёлета праводзiцца ў старажытным горадзе Заслаўi.


За гады свайго iснавання свята заняло пачэснае месца ў шэрагу важнейшых падзей культурнага жыцця нашай краiны i яскрава нагадвае пра неабходнасць беражлiвага захавання духоўнай спадчыны Беларусi.


Ад часоў Еўфрасiннi Полацкай i Кiрылы Тураўскага кнiга заўсёды была для беларусаў жыватворнай крынiцай, надзейным падмуркам нацыянальнага развiцця. Лiтаратура выхоўвала ў людзях лепшыя якасцi, аказвала вялiкi, а часам i вызначальны ўплыў на фармiраванне iх светапогляду.


Сёння беларуская дзяржава актыўна падтрымлiвае нацыянальную iнфармацыйную прастору, айчыннае кнiгавыданне ў мэтах кансалiдацыi грамадства, сцвярджэння высокiх маральных каштоўнасцей i iдэалаў.


Шчыра жадаю ўсiм удзельнiкам i гасцям свята моцнага здароўя, дабрабыту, новых творчых i працоўных дасягненняў.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.


Советская Белоруссия №170 (24551). Суббота, 6 Сентября 2014.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter