I сотнi тысяч кiламетраў

У Сенненскiм райспажыўтаварыстве калектыў транспартнага цэха ўзначальвае малады выпускнiк БНТУ Вiктар Сочнеў...

У Сенненскiм райспажыўтаварыстве калектыў транспартнага цэха ўзначальвае малады выпускнiк БНТУ Вiктар Сочнеў. З назначэннем яго на гэту пасаду дзейнасць ведамства на колах прыкметна палепшылася. Хоць i не ў геаметрычнай прагрэсii, аднак расце рэнтабельнасць. Заданне па валавых прыбытках за мiнулы год выканана на 124 працэнты. Аб’ёмы платных паслуг iншым арганiзацыям i клiентам павялiчылiся ў два разы.

Прасцей кажучы, машынна-трактарны парк транспартнага цэха не прастойвае, а выкарыстоўваецца з максiмальнай эфектыўнасцю. Строга сочаць Вiктар Сочнеў i яго памочнiкi, каб поўнасцю выключыць пустапарожнiя прагоны машын. Гаручае, не трэба нiкому тлумачыць, зусiм не таннае. Частка тэхнiкi ўвогуле пераведзена на больш эканамiчнае дызельнае палiва. Нядаўна падлiчылi, што на кожным такiм аўтамабiлi за год у сярэднiм сэканомiлi звыш шасцi мiльёнаў.

Ёсць абгрунтаванне, што ў агульную капiлку калектыў сёлета зможа ўнесцi 2 мiльярды 620 мiльёнаў рублёў. I гэта рэальна. Бо толькi кожны з аўтамагазiнаў забяспечвае сярэднемесячны тавара­абарот у межах 32—35 мiльёнаў рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter