Гучыць «Салют Перамогi»

Новую музычную праграму “Салют Перамогi” прадстаўляе ў гэтыя днi жыхарам Мiншчыны заслужаны калектыў Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусi пад кiраўнiцтвам народнага артыста рэспублiкi Мiхаiла Фiнберга. У ёй сабраны каля трох дзесяткаў песень ваеннай тэматыкi, створаных у розныя гады беларускiмi кампазiтарамi. У выкананнi салiстаў аркестра прагучаць творы Глебава, Алоўнiкава, Вагнера, Лучанка, Мулявiна, Зарыцкага, Елiсеенкава. Асобную старонку канцэрта складаюць песнi на словы паэта-франтавiка Мiхаiла Ясеня. Сёння з праграмай “Салют Перамогi” артысты выступяць на Случчыне, у Казловiцкiм доме культуры. У блiжэйшыя днi з ёй пазнаёмяцца жыхары Вiлейкi i Дзяржынска. Пасля Мiншчыны гастрольны тур Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусi, прысвечаны 60-годдзю Вялiкай Перамогi, працягнецца па ўсёй краiне.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter