Гонар маеш!

Гомельскія транспартнікі навялі парадак ля ваеннага помніка

Работнікі «Гомельаблаўтатранса» навялі парадак на месцах пахавання часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Працавалі яны ў вёсцы Галееўка Гомельскага раёна. Тут 13 верасня 1943 года фашысцкія карнікі і паліцаі спалілі 78 жыхароў Галееўкі і суседняй вёскі Аляксееўкі. На месцы трагедыі ў 1976 годзе быў устаноўлены помнік.

— У час працоўнай акцыі транспартнікі перанеслі і пафарбавалі агароджу, добраўпарадкавалі помнік і тэрыторыю вакол яго, — расказаў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кадрах «Гомельаблаўтатранса» Алег Цылько.

Акрамя таго, работнікі ўсіх філіялаў арганізацыі прывядуць у належны стан 16 воінскіх пахаванняў і помнікаў ахвярам фашысцкай акупацыі ў раёнах свайго размяшчэння. Неабходныя работы па добраўпарадкаванні будуць выкананы і каля манумента ў гонар загінуўшых воінаў у вёсцы Навасёлкі Петрыкаўскага раёна, над якім ажыццяўляе шэфства «Гомельаблаўтатранс». 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter