Геркулес па мянушцы Якуба

Падняць i панесцi на сабе каня для яго было дзiцячай забавай...

Падняць i панесцi на сабе каня для яго было дзiцячай забавай.

Ён кiдаў уверх двухпудовыя гiры i без асаблiвай напругi лавiў iх на свае аголеныя грудзi, спакойна насiў на выцягнутай руцэ шэсць чалавек, а гэта больш як 400 кiлаграмаў.

Калi на яго плечы клалi вялiзную бэльку, то на кожны канец яе чаплялася па некалькi чалавек i сваiм цяжарам згiналi яе ў дугу. Прыняўшы стойку, што называецца «барцоўскiм мастом», мог трымаць на сабе дзесяць чалавек. Гэта ўжо само па сабе патрабуе велiзарнай сiлы, але ён нумар ускладняў, у вынiку чаго трое з дзесяткi сядзелi на дзесяцiпудовай штанзе, якую ён трымаў у сваiх выцягнутых руках. Агульная маса дасягала каля 900 кiлаграмаў. Ён мог без асаблiвай цяжкасцi трымаць на сабе пляцоўку з духавым аркестрам, а музыканты, каб яшчэ больш захапiць публiку, у гэты час выконвалi маршы i вальсы.

У канцы праграмы на ягоных грудзях размяшчалi драўляны насцiл, па якiм праязджалi адна за адной тры машыны, у кузаве кожнай знаходзiлася па дваццаць пасажыраў.

Хто ж гэты асiлак? Ды наш, беларускi — Якуба Чахаўскi.

Нарадзiўся Чахаўскi у 1879 годзе ў Гродне, закончыў мужчынскую класiчную гiмназiю, што карысталася ў горадзе вялiкiм аўтарытэтам. Якаў шмат чытаў, любiў краязнаўства, захапiўся спортам, а ў старэйшых класах — цыркам, бо ў iм выступалi барцы. I хлопчык зразумеў, што хоча стаць атлетам. Дня не было, каб ён не займаўся з гiрамi, паступова павялiчваючы нагрузку. Нягле-дзячы на тое што бацька жадаў бачыць яго юрыстам, хлопец пайшоў служыць вольнанаёмным у лейб гвардыi Гродзенскi гусарскi полк, раскватараваны ў Варшаве. У палку штогод адзначаўся Вользiн дзень (святую Вольгу гродзенскiя гусары лiчылi сваёй заступнiцай). У абавязковую пра-граму ўрачыстых мерапрыемстваў уваходзiлi i розныя практыкаваннi на конях. Калi да Чахаўскога падвялi каня, ён скiнуў з сябе мундзiр, падлез пад жывёлiну, паднапружыўся — i 400-кiлаграмовая жывёлiна аказалася ў яго на плячах, што вельмi ўразiла сяброў. Але займацца сiлавой атлетыкай не было магчымасцi, таму заставаўся толькi цырк з французскай барацьбой. Тым больш што ўладальнiк цырка запрашаў жадаючых памерацца сiламi з чэмпiёнамi, добра ведаючы, што выплачваць узнагароду за перамогу не давядзецца, бо нiхто з гледачоў не зможа вытрымаць няроўнага паядынку. Чахаўскому на аднаго знакамiтага асiлка хапiла ўсяго трох хвiлiн. Вестка аб гэтым адразу пайшла за межы Варшавы. Ва ўсiх цырках Расii толькi i гаворкi было аб тым, як гусар-аматар атрымаў блiскучую перамогу над барцом-прафесiяналам.

Якаў Мiхайлавiч вырашыў развiтацца з армiяй i звязаць далейшы лёс з цыркам. Ён узяў сабе псеўданiм Iчаджы — у рускай цяжкай атлетыцы засвяцiлася яшчэ адна зорка. Аднак мала заявiць пра сябе, неабходна ўтрымаць узятую вышыню. Таму Чахаўскi працаваў над сабой, не баючыся кiнуць выклiк нават тым асiлкам, якiх даўно лiчылi не-пераможнымi. Напрыклад, Пятру Крылову — у атлетычным асяродку Фядотычу, якi не толькi валодаў вялiкай сiлай, але быў празмерна самаўпэўнены, груба паводзiў сябе на манежы. Некаторыя адмаўлялiся ад паядынку з iм, але не Чахаўскi, якi заявiў, што паб’е ўсе ягоныя рэкорды. I праз некалькi гадоў падрыхтаваў праграму, куды больш складаную, чым тая, якую прапаноўваў публiцы Крылоў. Праўда, тады ўжо на манеж ён выходзiў пад новым псеўданiмам — Якуба.

У 1913 годзе Чахаўскому была ўручана вышэйшая ўзнагарода Санкт-Пецярбургскага атлетычнага таварыства — ганаровы залаты пояс, ён выязджаў на замежныя гастролi ў Заходнюю Еўропу. У Германii, Аўстра-Венгрыi, Румынii, Францыi — усюды меў каласальны поспех.

…Пачалася Першая сусветная вайна, i для атлетыкi насталi не лепшыя часы: ваенныя падзеi i новае захапленне авiяцыяй. Потым адбылася Лютаўская рэвалюцыя, затым Кастрычнiцкая. Многiя падалiся за мяжу, Якуба застаўся на радзiме, хоць i не ведаў, што яго чакае. Маладая ж савецкая ўлада не забылася пра атлетыку — у 1918 годзе быў створаны Усерасiйскi саюз барцоў. Пазней паўстала пытанне аб папаўненнi Чырвонай армii добра падрыхтаванымi ма-ладымi байцамi, дзеля гэтага быў арганiзаваны ўсенавуч. Адным з iнструктараў яго стаў Якаў Аўрамавiч, ён жа ўзначалiў спартыўны клуб Петраградскай ваеннай акругi. I ў 1920 годзе падрыхтаваў выступленне спартыўнай дэлегацыi Петраграда на свяце ў гонар 2-га кангрэса III камунiстычнага Iнтэрнацыянала.

Некаторы час Чахаўскi нават з’яўляўся загадчыкам iгральных клубаў, якiя знаходзiлiся ў веданнi губернскага аддзела народнай адукацыi. Такiм чынам зара-блялiся грошы на ўтрыманне дзiцячых устаноў, барацьбу з дзiцячай беспрытульнасцю. У гэтых установах ён сам сачыў за парадкам, чым нажыў нямала ворагаў, якiя пачалi пiсаць даносы, што быццам бярэ хабар. Чахаўскога асудзiлi на два гады i два месяцы, але праз паўгода ён выйшаў на волю. Каб пракармiць сям’ю, давялося ўладкоўвацца ў трэст хлебапячэння.

Аднак менавiта дваццатыя гады сталi асаблiва плённымi для асiлка Якубы. З вялiкiм поспехам ён выступаў на шматлiкiх гарадскiх пляцоўках, прыязджаў да рабочых вядучых ленiнградскiх прамысловых прадпрыемстваў.

…А на арэну прыходзiла новае пакаленне барцоў, дый сама барацьба пачала называцца iнакш. Была французская, стала руска-французскай, потым — класiчнай. Якаў Аўрамавiч ахвотна займаўся з тымi, хто падаваў добрыя надзеi. У 1923 годзе выхаванец Чахаўскога беларус Мiхаiл Буй-нiцкi ўстанавiў сусветны рэкорд у рыўку левай рукой — 149, 5 кг. Петраградскiя рабочыя ўзнагаро-дзiлi яго медалём. А Чахаўскi знайшоў для сябе новае захапленне — кiно. Ён зняўся ў фiльме Юрыя Тарыча «Адзiнаццатае лiпеня», пра вызваленне Беларусi ад белапольскiх акупантаў у гады Грамадзянскай вайны. Прымаў удзел i ў прадстаўленнi, мэта якога — збор сродкаў для iспанскiх дзяцей-сiрот, вывезеных у Савецкi Саюз. Многiя з iх знайшлi прытулак i ў Беларусi. У час гэтага прадстаўлення Чахаўскi выканаў амаль усе свае сiлавыя трукi, якiя даўно палюбiлi гледачы. Гэта было апошняе вы-ступленне знакамiтага Якубы.

Пасля аб’яднання Заходняй Беларусi з савецкай краiнай ён збiраўся наведаць Гродна, але паездка так i не атрымалася — здароўе не дазволiла. Калi ж пачалася Вялiкая Айчынная вайна, стала зусiм не да паездкi. Дый жыць яму заставалася не так i шмат. Чахаўскога не стала 31 лiпеня 1941 года, а свой вечны спакой ён знайшоў на Серафiмаўскiх могiлках у Новай вёсцы.

На жаль, як гэта нярэдка бывае, с цягам часу ягонае прозвiшча пачало забывацца. Па-сапраўднаму пра Чахаўскога ўспомнiлi толькi ў 1979 годзе, калi было шырока адзначана 100-годдзе з дня яго нараджэння. Тады ў Гродзенскiм гiсторыка-археалагiчным музеi з’явiўся стэнд, прысвечаны яму, а на магiле — помнiк. На палiраванай стэле з чорнага гранiту ўсяго два словы: «Якуба Чеховской». Адметна тое, што для напiсання iх ўзяты той жа шрыфт, якi на працягу многiх гадоў выкарыстоўваўся на афiшах i рэкламных плакатах, якiя заклiкалi на выступленнi беларускага Геркулеса.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter