Геній салдацкай славы

У Смаргоні адкрыюць мемарыял героям Першай сусветнай вайны

У Смаргоні адкрыюць мемарыял памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны.

— Згодна з праектам асноўная частка комплексу размесціцца ў парку Перамогі, — паведамілі «Р» у галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. — У яго ўвойдуць алея, бронзавыя скульптуры салдата і бежанца, камень з тэкстам звароту да нашчадкаў, бронзавая скульптура «Крылаты геній салдацкай славы». Дарэчы, мяркуецца, што вышыня «Генія» пасля ўстаноўкі на каменную глыбу-пастамент скла-дзе больш за 12 метраў.

Яшчэ адна частка мемарыяла размесціцца ля заходніх межаў Смаргоні каля аўтамагістралі Мінск—Вільнюс, дзе захавалася 12 нямецкіх бетонных дотаў. Скульптуру «Праклён вайне» ў выглядзе бронзавага салдата, які ўтыкнуў штык у зямлю і працягвае рукі да неба, усталююць на ўскраіне Смаргоні ў напрамку на Солы. Менавіта ў гэтым месцы было падпісана перамір’е ў Першай сусветнай вайне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter