Гатуй сваё

Рэцэпты беларускай кухнi ад Юрыя Качука

ТУШАНКА МЕСКАЯ


Складнiкi: 700 г любiвай свiнiны цi ялавiчыны*, 700 г бульбы, 300 г свежых шампiньёнаў, 2 цыбулiны, 1 морква, 7 гарошын чорнага перцу, 2 лаўровыя лiсты, соль, зелянiна кропу, алiвы.


Грыбы памыць, дробна нарэзаць i падсмажыць з нашаткаванай цыбуляй.


Моркву ачысцiць i нацерцi на буйной тарцы. Бульбу абабраць i дробна нарэзаць. Мяса прамыць i нарэзаць невялiкiмi кавалачкамi.


Усю падрыхтаваную емiну скласцi ў чыгунок, дадаць вады, coлi i перцу i паставiць над накрыўкай у духоўку на паўтары гадзiны. Пасля гэтага дадаць лаўровага лiсту i сечанай зелянiны кропу; тушыць яшчэ 5 хвiлiн.


Гатовую страву ўпрыгожыць алiвамi.


* Ялавiчына — телятина


ГРЫБНЫ СУП З БУЛЬБАЙ


Складнiкi: 350 г свежых грыбоў, 5 бульбiн, 1 цыбулiна, 1 морква, 30 г кораня пятрушкi, 3 ст. лыжкi сметанковага масла, 150 г смятаны, часнок, соль, перац, лаўровы лicт, зелянiна пятрушкi.


Маслякi ачысцiць, старанна памыць. Ножкi адрэзаць, дробна насекчы i падсмажыць на масле. Моркву, пятрушку, цыбулю нарэзаць саломкай i таксама падсмажыць. Капялюшыкi грыбоў нарэзаць, апарыць кiпенем, адкiнуць на друшляк. Пераклаўшы ў рондаль, залiць вадой i варыць 40 хвiлiн. Затым дадаць падсмажаныя ножкi грыбоў, моркву, пятрушку, цыбулю i кубiкi бульбы. Прыправiць соллю, перцам, часнаком, лаўровым лiстом да смаку i варыць да гатовасцi. Забялiць смятанай i пасыпаць здробненай зелянiнай пятрушкi.


ПАМIДОРЫ КРЫПАНЫЯ


Складнiкi: 300 г свiнiны, 1 морква, 1 цыбулiна, 30 г кораня салеры, 100 г зялёнага гарошку, 30 г тлушчу, 100 г смятаны, перац, соль.


Свiнiну прапусцiць праз мясасечку, падсмажыць з соллю i перцам на тлушчы. Цыбулю, моркву i салеру дробна нарэзаць, пакласцi ў рондаль, аблiць тлушчам i тушыць да мяккасцi. 3 памiдораў выняць сярэдзiнкi i пакласцi ix у рондаль з зялёным гарошкам i карэннямi, патушыць яшчэ трохi i змяшаць з сечаным мясам. Усё разам тушыць яшчэ 15 хвiлiн. Гэтым начыннем накрыпаць памiдоры, паскладаць ix у адзiн шэраг у шырокi рондаль, улiць шклянку вады i тушыць пад накрыўкай 20 хвiлiн. Пад канец улiць смятану.


ГУСЬ З КАПУСТАЙ


Складнiкi: 1 гусь, 100 г кiслай капусты, 150 г яблыкаў, 1 цыбулiна, 50 г шмальцу, прыправы, соль, цукар.


Тушку гyci ачысцiць, нацерцi карыцай, мушкатовым арэхам цi гваздзiком, пасалiць.


Цыбулю падсмажыць на тлушчы*, змяшаць з кiслай капустай, дадаць дробна нарэзаныя яблыкi, перац, лаўровы лiст, патушыць 15 — 20 хвiлiн. Накрыпаць* гусь гэтым начыннем, зашыць i смажыць у духоўцы каля дзвюх гадзiн, пераварочваючы, палiваючы шмальцам i апырскваючы вадой, каб гусь не падгарэла.


* Тлушч — жир


Накрыпаць — нафаршировать


ЦУРА, КРЫШАНКА


Складнiкi: 400 грам жытняга хлеба*, 2 цыбулiны, 2 ст. лыжкi хрэну, 3 ст. лыжкi алею, 0,5 лiтpa квасу, востры чырвоны перац i соль да смаку.


Жытнi хлеб са скарынкай нарэзаць дробнымi кубiкамi, падсмажыць на алеi, астудзiць (альбо хлеб не смажыць, а накрышыць i палiць алеем, добра размяшаўшы), дадаць нашаткаванай цыбулi, цёртага хрэну, пасалiць, паперчыць, перамяшаць, залiўшы квасам.


* Жытнi хлеб — ржаной хлеб


По просьбе уважаемого Ю.Качука причитающийся ему авторский гонорар будет перечислен на счета Зельвенского районного социально-педагогического центра и Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации г.п. Зельва.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter