Рынки, базары и торговые центры в Беларуси

Гандлёвы патэнцыял

У нашай краіне на 1 студзеня 2015 г. зарэгістравана 385 рынкаў
У нашай краіне на 1 студзеня 2015 г. зарэгістравана 385 рынкаў, у тым ліку 61 рэчавы, 16 харчовых, 11 заабатанічных і 297 змешаных. 



На рынках налічвалася 95 800 гандлёвых месцаў і гандлёвых аб`ектаў: у Брэсцкай вобласці — 17 000, Мінскай — 15 700, Гомельскай — 14 400, Віцебскай — 13 100, г. Мінску — 12 600, Гродзенскай — 12 300 і Магілёўскай — 10 700. Узровень фактычнага выкарыстання гандлёвых месцаў і гандлёвых аб`ектаў на рынках склаў 74%.



На 1 студзеня ў рэспубліцы таксама налічвалася 432 гандлёвых цэнтра, у тым ліку ў Гомельскай вобласці — 84, Магілёўскай — 71, Брэсцкай — 67, Віцебскай — 55, Мінскай — 48, Гродзенскай — 37, у г. Мінску — 70.  Узровень фактычнага выкарыстання гандлёвых аб`ектаў у гандлёвых цэнтрах склаў 84%.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter