Дзе песня льецца і карагод вядзецца

У аграгарадку Больцішкі пачаў працаваць новы Дом культуры

У межах абласной інвестпраграмы на Гродзеншчыне будуюцца сем устаноў культуры.

Новы Дом культуры, пабудаваны за кошт сродкаў абласнога бюджэту ў межах абласной інвестыцыйнай праграмы, пачаў працаваць у аграгарадку Больцішкі Воранаўскага раёна.

У прыгожым сучасным будынку размясціліся канцэртная зала на 120 месцаў, бібліятэка, пакоі для працы гурткоў па інтарэсах. Установа культуры бу-дзе абслугоўваць не толькі жыхароў Больцішак (а іх у аграгарадку больш за шэсцьсот), але і іншых вёсак сельскага Савета.

Будаўніцтва Дома культуры абышлося ў 7 мільярдаў рублёў.

Як паведаміў начальнік упраўлення культуры Гро-дзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, у бліжэйшы час завяршаецца будаўніцтва яшчэ аднаго аб’екта за сродкі абласной праграмы. У Слоніме ў хуткім часе адчыніць дзверы драматычны тэатр. Уласную сцэну атрымае творчы калектыў са шматгадовай гісторыяй, адзіны прафесійны тэатр, які дзейнічае ў раённым цэнтры.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter