Добрая рэпутацыя — шлях у будучыню

Працоўныя кадры, асаблiва маладыя, на вёсцы шануюць...

Працоўныя кадры, асаблiва маладыя, на вёсцы шануюць. I сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, якiя атрымлiваюць у свае рады маладога i перспектыўнага спецыялiста, могуць iм ганарыцца.

Як, напрыклад, СВК «Хацiлы», што ў Пастаўскiм раёне. Там працуе Алена Апанасёнак — ветэрынарны ўрач. Працоўны стаж дзяўчыны невялiкi — ўсяго пяць месяцаў, але адзываюцца аб ёй з павагай не толькi калегi i сябры, яна мае добрую рэпутацыю i сярод кiраўнiцтва гаспадаркi.

Алена, ураджэнка суседняга Глыбоцкага раёна, апынулася на Пастаўшчыне пасля заканчэння ў 2009 годзе Вiцебскай дзяржаўнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны.

Зараз малады спецыялiст выдатна спраўляецца са сваiмi абавязкамi, зарэкамендавала сябе як добры i сталы прафесiянал. Пра далейшае дзяўчына яшчэ не думае, бо пакуль, як кажа, асвойваецца на месцы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter