Для патрэб спажыўцоў

Штогод добра спраўляюцца са сваiмi нялёгкiмi, але такiмi   важнымi абавязкамi работнiкi аддзела нарыхтовак Бярэзiнскага спажывецкага таварыства

Штогод добра спраўляюцца са сваiмi нялёгкiмi, але такiмi   важнымi абавязкамi работнiкi аддзела нарыхтовак Бярэзiнскага спажывецкага таварыства. 

Не выключэннем быў i мiнулагоднi нарыхтоўчы сезон. Як расказвае намеснiк дырэктара аддзела Iна Чорная, нарыхтаваная садавiна i агароднiна захоўваецца добра, вытрымлiваецца i асартымент, заяўкi выконваюцца своечасова. У гандлёвых кропках раёна можна набыць i моркву, i бурачкi, i капусту, i цыбулю, i памiдоры. 

Ды ў гэтым я ўпэўнiўся, як кажуць, на ўласныя вочы, заглянуўшы ў сельмаг у вёсцы Уша. Уся гароднiна тут ёсць у наяўнасцi, яе з ахвотай набываюць вяскоўцы i прыезджыя пакупнiкi. 

Давялося пазнаёмiцца мне i з загадчыцай агароднiннага сховiшча Алай Аўсянскай. Пад яе наглядам шчыруюць у квасiльна-засолачным цэху вопытныя работнiкi Валянцiна Новiкава, Iна Рачынская, Святлана Новiкава i Уладзiмiр Несцяровiч. Яны iмкнуцца, каб асартымент быў больш разнастайным: гатуюць мочаныя яблыкi, квашаную капусту, засольваюць памiдоры. Якасць прадукцыi добрая, аб чым сведчаць удзячныя водгукi спажыўцоў. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter