«Для нашей Фаниты все двери открыты»

Як Фаня Алер дырэктарам тэатра стала i як пацярпела з-за «Паўлiнкi»

Як Фаня Алер дырэктарам тэатра стала, чаму за Станiслаўскага ўзялася i як пацярпела з-за «Паўлiнкi»

Цi ведаеце вы, хто такая Фаня Алер? Пэўна, не. Хаця ў наш час гэта жанчына абавязкова б мела званне заслужанага дзеяча культуры, яшчэ шмат iншых узнагарод. У гады ж ваеннага лiхалецця i пасля яго работа дырэктара Купалаўскага тэатра, а потым дырэктара беларускага аддзялення Лiтфонду СССР на дзяржаўным узроўнi не была адзначана. Хаця людзi, з якiмi яна побач працавала, заўсёды падкрэслiвалi яе адданасць справе i iншыя станоўчыя рысы.

Вось радкi з вiншавальнай паштоўкi, якую купалаўцы даслалi Фаiне Яфiмаўне на 70-годдзе: «Ваш невычэрпны аптымiзм, ваша энергiя i шчырая, апантаная ўлюблёнасць у тэатр на працягу многiх гадоў спрыялi творчаму росту тэатра, яго iдэйнаму i мастацкаму станаўленню. Дзякуючы вашай прадбачлiвасцi, энергii, мабiлiзаванасцi i мэтанакiраванасцi ў час ваеннага лiхалецця калектыў тэатра змог працягваць сваё творчае жыццё…» Гэта дакладная i далёка не поўная характарыстыка чалавека, жанчыны, дачкi i сястры ворагаў народа, якая ўсю сябе прысвячала дзяржаве, акцёрам, тэатру.

У вопiсе Беларускага дзяржаўнага архiва-музея лiтаратуры i мастацтва захоўваецца зусiм няшмат дакументаў з надпiсам «Фаiна Алер». Значная iх частка – паштоўкi i вiншавальныя лiсты. Неабавязкова трэба быць сведкам той эпохi, каб зразумець, што акцёры-купалаўцы i беларускiя пiсьменнiкi быццам бы сапернiчалi, хто больш цёплых слоў данясе шаноўнай Фанi на юбiлеi, 8 Сакавiка, 1 Мая, Новы год i iншыя святы. Вось сардэчна вiншуе Пятрусь Броўка, побач шчырыя радкi Стэфанii Станюты, словы ўдзячнасцi ад Зiнаiды Браварскай, Галiны Макаравай i iншых.

Цi магла маленькая Фаня, якая нарадзiлася ў Бабруйску ў сям’i пекара, марыць аб тым, што некалi будзе знаёма з такiмi вядомымi людзьмi? Вядома ж, не. Дзяўчына хацела атрымаць адукацыю, працаваць дзеля iнтарэсаў партыi. Яна займалася ў бясплатным яўрэйскiм вучылiшчы, потым скончыла рабфак у Мiнску, вучылася ў Герцэнаўскiм iнстытуце ў Ленiнградзе. У 1933 годзе атрымала дыплом гiстарычнага факультэта маскоўскай акадэмii iмя Крупскай. На працягу ўсёй вучобы Алер прымала актыўны ўдзел у грамадскай i партыйнай рабоце, некаторы час была загадчыцай культурнага аддзела акруговага савета прафсаюзаў, рэдагавала газету, працавала ў сямiгодцы. Самае значнае месца (ужо пасля заканчэння акадэмii) – Варашылаўскi райкам Мiнска, дзе яе нават выбралi членам пленума i членам бюро. Калегi прадказвалi ёй яшчэ больш значную пасаду ў органах партыi. Але на самым узлёце ў Фанi пачалiся сур’ёзныя праблемы. У 1937 годзе яе бацьку выключылi з радоў кампартыi за тое, што ў 1923-м даў рэкамендацыю аднаму рабочаму, якi праз чатырнаццаць гадоў быў прызнаны ворагам народа. Дачка бегала па высокiх кабiнетах, каб дапамагчы роднаму чалавеку. I праз некаторы час бацьку аднавiлi ў партыi. Алё ён да таго дня не дажыў. Дарэчы, у той момант ужо i сама Фаня засталася без работы. Яе звольнiлi за тое, што брат быццам бы збiраўся падарваць чыгунку i быў арыштаваны.

«Нездарма на адным з тэатральных «капуснiкаў» народная артыстка СССР Ларыса Александроўская ў сваiм сяброўскiм звароце да Фанi Яфiмаўны не без гумару, але з поўнай падставай сцвярджала: «Для нашей Фаниты все двери открыты», — узгадвала пазней Стэфанiя Станюта. Сама ж Алер сцвярджала, што «лёс паварочваўся да мяне сваiм прыгожым тварам». Так яна ўзгадвала i выпадковую сустрэчу з Надзеяй Грэкавай, з якой Фаня была знаёма па сваёй ранейшай партыйнай рабоце. У 1938-м жанчына займала пасаду сакратара ЦК КПБ i нечакана прапанавала 34-гадовай Алер стаць дырэктарам першага беларускага драматычнага тэатра. «Нiколi не лiчыла сябе сапраўднай тэатралкай, хаця не прапускала нiводнага спектакля», — пiсала ў сваiх успамiнах Фаня Яфiмаўна. Таму i адмовiлася ад дырэктарскага крэсла. Але ад сваёй iдэi не адмовiлася Грэкава: яна хацела дапамагчы жанчыне. Праз месяц тую выклiкалi ва Упраўленне па справах мастацтва Саўнаркама БССР i паставiлi перад фактам: «Iнакш страцiце партбiлет». Першы сакратар ЦК КПБ Панамарэнка быў больш чалавечны, паабяцаў ёй асабiстую падтрымку. I, дарэчы, слова сваё стрымаў.

Купалаўцы сустрэлi новага дырэктара насцярожана. Акцёры адразу папярэдзiлi, што гэта пасада можа каштаваць ёй партбiлета, як гэта было з папярэднiм кiраўнiком. За гэта Алер турбавалася менш за ўсё. Баялася, цi зможа пасябраваць з вядомымi акцёрамi, некаторыя з якiх былi ўдвая старэйшымi за яе, цi здолее знайсцi грошы на пастаноўку новых спектакляў, i г.д. Першае, што яна зрабiла, – «села за Станiслаўскага, як некалi ў акадэмii за Маркса i Ленiна». Забылася пра мужа i дваiх дзяцей. Амаль не спала. Купалаўцы бачылi намаганнi, i хутка Уладзiмiр Уладамiрскi, Глеб Глебаў, Барыс Платонаў сталi яе падтрымлiваць.

Дапамагала i падтрымка Панамарэнкi. Дзякуючы яму хутка ў рэпертуары з’явiўся спектакль па п’есе Кандрата Крапiвы «Хто смяецца апошнiм», iншыя пастаноўкi. А пасля дэкады беларускага мастацтва ў Маскве Купалаўскi тэатр назвалi «белорусским МХАТом», уручылi ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. Пасыпалiся запрашэннi на гастролi.

Навiна аб пачатку вайны застала iх у Адэсе. У калектыве стала неспакойна, але яшчэ тыдзень акцёры не сходзiлi са сцэны. Такое распараджэнне дала Алер, пакуль сама бегала па кабiнетах чыноўнiкаў. Тыя ўсё не дазвалялi выезд беларускаму тэатру ў Маскву. Тады хударлявая Фаня, якая знешне, дарэчы, зусiм не была падобнай на дырэктара, пайшла прама да начальнiка вакзала. Той супрацiўляўся, пакуль не пачалася бамбёжка. Яны разам схавалiся пад стол, i там начальнiк падпiсаў дазвол на выезд, даў нават мяккi вагон.

У Маскве купалаўцы занялi будынак Тэатра рэвалюцыi. I гэта была не адзiная заслуга Алер. У той цяжкi час яна здолела нават выбiць грошы на новыя пастаноўкi. Але доўга знаходзiцца ў сталiцы было небяспечна, таму тэатр эвакуiравалi ў Томск. Дырэктар клапацiлася не толькi аб акцёрах. Яна рабiла ўсё магчымае, каб iх «сваякi маглi прыехаць у Томск, атрымаць работу i матэрыяльнае забеспячэнне». Хутка калектыў аднавiў свае лепшыя спектаклi, нават паставiлi новыя. Ездзiлi па шпiталях, вайсковых часцях, калгасах, заводах, фабрыках. Арганiзавалi франтавую брыгаду, якая давала канцэрты нават у акопах. Заробленыя грошы перасылалi ў Фонд абароны. Пазней за iх купiлi баявы самалёт, якi назвалi БДТ-1. У гэтым вялiкая заслуга Алер. Вось што некалi пiсаў акцёр Барыс Янпольскi: « У час знаходжання тэатра ў Томску ў цяжкiх працоўных умовах сваёй кiпучай энергiяй актыўна дапамагала тэатру аднаўляць спектаклi, ствараць новыя, клапатлiва дабiвалася паляпшэння асабiстага жыцця ўсiх работнiкаў».

Менавiта ў Томску з’явiлася iдэя паставiць «Паўлiнку». Так хацелi ўшанаваць памяць Купалы i адзначыць сваё вяртанне ў Мiнск. Рэжысёр Леў Лiтвiнаў прапанаваў замест драматычнага фiналу зрабiць iншы, шчаслiвы. Дырэктар пагадзiлася: людзi перажылi шмат гора, трэба падарыць iм надзею. Сваё дабро дала i ўдава Купалы Уладзiслава Луцэвiч. «Пасля прэм’еры быў трыумф», — узгадвала Алер. Спадабалася ўсiм, акрамя прадстаўнiкоў упраўлення па справах мастацтва. У сваiх успамiнах Фаiна Яфiмаўна сцвярджае, што гэта стала адной з прычын яе звальнення.

Не, Алер не засталася на вулiцы, як гэта было ў 1938 годзе. Ёй прапаноўвалi розныя пасады, у тым лiку дырэктара Дзяржаўнага рускага тэатра Беларусi. Нягледзячы на закаханасць у тэатр, яна адмовiлася. «Ён быў несправядлiвы да мяне», — казала яна. Згадзiлася на прапанову старшынi праўлення Саюза пiсьменнiкаў Петруся Броўкi i стала дырэктарам беларускага аддзялення Лiтаратурнага фонду СССР. Яна працавала там амаль дваццаць гадоў, адтуль пайшла на пенсiю. «Вы шчыра клапацiлiся пра дабрабыт пiсьменнiкаў, пра стварэнне неабходных умоў для працы, спрыялi iх плённай працы» — гэта радкi з вiншавальнай паштоўкi да 80-годдзя Алер.

Але ж сапраўдная пенсiя ў Фанi Яфiмаўны пачалася толькi ў 76 гадоў. У 1968 годзе яна вярнулася ў Купалаўскi тэатр: яе запрасiлi ствараць музей. «Боль, незаслужаная крыўда – усё гэта з гадамi сцёрлася, i я пагадзiлася», — пiсала Алер. Ёй так хацелася вярнуцца ў любiмы тэатр, што яна была не супраць нават «стаць» краўчыхай: менавiта так яе аформiлi, бо iншых вакансiй не было.

Народны артыст Беларусi Генадзь Гарбук i сёння добра памятае загадчыцу музея:

— Яна стварала экспазiцыю на маiх вачах. Мы ўсе дзiвiлiся, дзе Фаня Яфiмаўна знаходзiла старыя касцюмы, унiкальны рэквiзiт? Памятаю, у музеi нават быў касцюм, у якiм Барыс Платонаў iграў Заслонава ў адным з першых спектакляў тэатра. Алер была дзелавой жанчынай, магла дамовiцца з кiм хочаш. Яе паважалi i iшлi насустрач. Так яна стварыла музей, аб якiм сёння можна толькi марыць.

На жаль, у пачатку 80-х, калi ў тэатры пачалася рэканструкцыя, экспазiцыя была цалкам знiшчана. Аднаўляць яе ў 80-гадовай жанчыны не было здароўя. Сёлета Купалаўскаму тэатру спаўняецца 90 гадоў, там ёсць маленькi музей, у якiм, сорамна прызнацца, няма нiчога, што нагадвала б пра Фаню Алер…

На здымках: Фаня Алер у 1940 годзе.

Фото: архив

-----------------------------------

Реконструкция театра продлится два года

Труппа Купаловского театра в сентябре покинет здание в связи с его реконструкцией. Об этом сообщил директор Национального академического театра имени Янки Купалы Павел Поляков, передает корреспондент БЕЛТА.

Реконструкция продлится два года, в течение которых актеры будут давать спектакли на других площадках белорусской столицы и много гастролировать. В гастрольном графике — Азербайджан, Литва, Польша, Испания, Бразилия, Франция.

Как отметил Павел Поляков, переезд не мешает творческим планам театра, и в конце года или в начале будущего зрители смогут оценить новую работу Николая Пинигина «Каханкi ў пастцы» Уршули Радзивилл. Это большой проект, составляющие которого — балет и опера. Спектакль, в котором задействована практически вся труппа, планируется позже представить и в Несвижском замке.

К 65-летию Великой Победы Купаловский ставит спектакль «Немой» Алеся Адамовича, его премьера назначена на 28 апреля. Свое 90-летие театр отметит 14 сентября.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter