Дэсантнікі мірных краін, яднайцеся!

Славуты пралетарскі лозунг днямі атрымаў новы змест. Сваіх калег са 103-й мабільнай брыгады ў Віцебску наведалі ветэраны паветрана-дэсантных войск іншых краін. У прыватнасці, сярод членаў міжнароднага таварыства дэсантнікаў былі дзесяць амерыканцаў, адзін немец і адзін англічанін. Усе яны называюць сябе “дзецьмі неба”. За няпоўныя 12 гадоў з часу заснавання міжнароднага таварыства дэсантнікаў ягоныя ўдзель-нікі спускаліся на парашутах у Расіі, Афганістане, Балгарыі, Польшчы, краінах Балтыі, Аргенціне... На гэты раз дэсантнікі-іншаземцы “парадніліся” ў віцебскім небе з афіцэрамі 103-й мабільнай брыгады войска беларускага.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter