Дазволь нам, нябесная канцылярыя

Міншчына зімой: 283 каткі, 112 лыжных трас, 56 хакейных каробак

283 каткі, 112 лыжных трас, 56 хакейных каробак і шмат чаго іншага цікавага.

Усё гэта чакае аматараў актыўнага адпачынку Міншчыны. Як толькі надвор’е паспрыяе, аб’екты для зімовых забаў і заняткаў спортам у лічаныя дні будуць гатовы да адкрыцця. Усе арганізацыйныя і іншыя захады ўжо зроблены. Застаецца толькі чакаць, калі свой дазвол дасць нябесная канцылярыя. На Міншчыне запрацуюць 26 вялікіх і 257 малых каткоў для масавага катання, 42 пункты пракату канькоў, 112 лыжных трас і 49 пунктаў пракату лыж, 56 спецыяльна абсталяваных хакейных каробак. Як заўсёды, чакаюць наведвальнікаў гарналыжныя курорты «Лагойск», «Сілічы», «Раўбічы» і іншыя.

У вобласці распрацаваны шэраг навагодніх экскурсійных маршрутаў, у раёнах маюць адбыцца анімацыйныя святочныя праграмы. А на Капыльшчыне, Лагойшчыне, Бярэзіншчыне і ў іншых рэгіёнах будуць ладзіцца святкаванні з традыцыйнымі, адметнымі для гэтых мясцін каляднымі абрадамі, гульнямі і забавамі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter