Данчик в гостях

Гэтымi днямi Беларусь наведау Багдан Андрусiшын - журналiст "Радые "Свабода", якi жыве й працуе у Празе.
Гэтымi днямi Беларусь наведау Багдан Андрусiшын - журналiст "Радые "Свабода", якi жыве й працуе у Празе. У Беларусi ж яго больш ведаюць як Данчыка - без сумневау, культавага у адраджэнскiх колах сьпевака, чые запiсы дагэтуль захоуваюцца й тыражуюцца на радзiме. Нягледзячы на тое, што Багдан Андрусiшын ня быу у Беларусi вось ужо 6 гадо› i, як высьвятляецца, больш не сьпявае. 11 верасьня Данчык пагадзiуся пагутарыць з карэспандэнтам "Рацыi". - Вас ня толькi й нават ня столькi ведаюць па працы на "Радые "Свабода" (хаця чуюць апошнiм часам найперш адтуль), але й як выканауцу цудоуных беларускiх песень. Чаму вы цяпер не прыяжджаеце, каб канцэрт нейкi наладзiць, да прыкладу: цi ня тое месца, цi ня той час, цi ня той стан душы?.. - Проста я вельмi дауно не сьпяваю. А калi прыяжджаць з канцэртамi, то трэба быць добра падрыхтаваным. Я зауседы вельмi сур`езна да гэтага ставiуся й не хачу "абы-як" выступаць перад людзьмi. Можа, некалi нагода будзе, але пакуль што вельмi заняты на працы й няма часу на сьпевы. Данчык кажа, што ня быу у Беларусi 6 гадо›: аднойчы яму адмовiлi у вiзе, ды й гэтым разам "цягнулi да апошняга". Аднак спатканьне зь Беларусьсю пакiнула › яго надзвычай прыемныя ›ражаньнi. - Вельмi добра, прыемна правеу час. Менск нагэтулькi зьмянiуся на лепшае: кавярнi, рэстараны, Камароускi рынак учора адведалi... Вельмi добра усе. Неяк у мяне аптымiстычны настрой - што хутка, можа, будуць зьмены нейкiя. Прыезд Данчыка к Менск супак з гадавiнаю тэрактак у ЗША. Нарадзi›шыся к Нью-Ерку, Багдан Андрусiшын вельмi любiць гэты горад i блiзка да сэрца прыняу трагедыю 11 верасьня. - Я у Эуропе ужо 10 гадоу жыву, але гэта мой родны горад, i вельмi цяжка было, калi гэта здарылася... Я быу у лiстападзе мiнулага году - гэта праз 2 месяцы пасьля тэракту, - паехау у той раен, i вельмi цяжкое уражаньне было. Цэлы раен такi цiхi - для Нью-Ерку гэта нешта неверагоднае. Людзi iшлi моучкi, са сьлязамi на вачох. Смурод там яшчэ стаяу, i руiны гэтыя яшчэ стаялi... Але з 11 верасьня чалавецтва зрабiла вельмi важныя высновы. "Цывiлiзаваны сьвет асэнсавау вялiкую пагрозу й аб`ядна›ся, каб зь ей змагацца. Такое здарылася упершыню у гiсторыi чалавецтва", - сказа› Данчык. "Радио "Рацыя".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter