«Чырванячок» ля царкоўных варот...

Неяк праходзiў ля Белай царквы ў Бабруйску. Гляджу, стаiць пры ўваходзе дзяцюк гадоў дваццацi пяцi...

Неяк праходзiў ля Белай царквы ў Бабруйску. Гляджу, стаiць пры ўваходзе дзяцюк гадоў дваццацi пяцi, нiшто апрануты, чырванашчокi, толькi вочкi бегаюць... Раптам звяртаецца да мяне:

— Не дасьце мне грошай?

— А што такое, зусiм збяднеў? – пытаю.

— Дакументы мае спалiлi, не магу на працу ўладкавацца...

— Дык хадзем, я табе хлеба, малака куплю, калi такая нявыкрутка.

— Не, мне грошы...

А тут якраз падышла жанчына: “I ў вас грошай прасiў? Я яму нядаўна давала, казаў, што абакралi. Паверыла. Аказалася, няпраўда: аднаму кажа тое, другому – iншае, лёгкi хлеб здабывае...”

Цi вось ля царквы, што па вулiцы Шмiта, двое пажылых, мяркуючы па ўсiм, хворых людзей, жабруюць. Прыляпiлася да iх вяртлявая маладзiца: “Падайце...” Хто дае грошай, а хто i мiма праходзiць, бо вельмi ўжо нахабна сябе вядзе, а зводдаль яе чакае цi то муж, цi то сабутэльнiк: вiдаць, на пляшку збiраюць...

На рынку, вакзале можна сустрэць папрашаек, а то i ў кватэру пастукаюць: “Дайце грошай. Абакралi. Пагарэльцы”. Яшчэ нямала прычын знойдуць. Нярэдка дарослыя для большага эфекту бяруць з сабой дзяцей цi адных iх пускаюць бадзяжнiчаць.

Нярэдка за гэтым папрашайнiцтвам тояцца крымiнальныя намеры. Так, у дом да адной жыхаркi Глускага раёна наведалiся цыганы. Давай распавядаць, як iм цяжка жывецца: “Дайце хоць хлеба акраец”. Толькi гаспадыня накiравалася на кухню, як тыя ўзялiся адшукваць патаемныя месцы...

“Дык адкуль гэта бадзяжнiцтва? – задумваешся мiжволi. – I што можа яму перашкодзiць? Бадай, толькi тое, што вышэй за гэта – чалавечая годнасць”.

— Сёння пенсiянерам розную сацыяльную дапамогу аказваюць плюс пенсiя — можна някепска пражыць, — мяркуе мой сямiдзесяцiгадовы сусед. — Урэшце, калi цябе прыцiснула, шукай, дзе б якую капейку зарабiць: калi не вагоны разгружаць, дык адзiнокiм лю­дзям дровы пасекчы, iншыя  паслугi аказаць. Хоць нешта, ды рабi, а стаяць, выпрошваць – апошняя справа...

Што ж, здаецца мне, ён мае рацыю...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter